Анастасія Пракапенка прынесла нашай краіне золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і. Планетарны форум праходзіў у Егіпце, гэты тытул стаў ужо другім у актыве ўраджэнкі Слуцка. Чакаем Алімпійскія гульні. Пакуль галоўныя спартыўныя падзеі - у рубрыцы "Матчбол". Расказвае Станіслаў Ліпскі.
Футбол, безумоўна, у авангардзе спартыўных падзей. Па-першае, у пятніцу стартаваў чэмпіянат Еўропы, па другое, 12-ты тур чэмпіянату Беларусі прайшоў у мінулы ўік-энд.
На жаль, Беларусь на топ-турнір выйсці не здолела. Аднак зорак сусветнага ўзроўню на чэмпіянаце Еўропы хапае, каб выбраць таго, каго вы будзеце падтрымліваць. Дзеючым пераможцам турніру, нагадаем, з’яўляецца Партугалія. Нашы ўсходнія суседзі - зборная Расіі - у першым матчы саступіла Бельгіі 0:3.
Атрымаць яскравыя эмоцыі ад турніру можна і на сталічным стадыёне "Дынама", менавіта там кожны дзень працуе самая вялікая фан-зона Беларусі. Уваход вольны.
Аднак вяртаемся да падзей чэмпіянату Беларусі. "Шахцёр" працягае здзіўляць - ёсць 12 перамог з 12і магчымых. У суботу "гарнякі" перамаглі Віцебск 2:0. Уласна як і астатнія лідары: мінскае "Дынама" 5:0 не заўважыла "Спадарожнік" з Рэчыцы, БАТЭ 3:0 перамагае "Нёман".
У чацвер галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі: Кубак Гагарына прыехаў у Мінск.
Чэмпіёны ў складзе омскага "Авангарда" Андрэй Стась і Кірыл Гатавец прывезлі Кубак Гагарына для дэманстрацыі аматарам хакея ў Беларусі. Спачатку запаветная чаша была прадэманстравана публіцы на "Чыжоўка-Арэне", затым на катку ў парку Горкага і ў Палацы спорту. Любы ахвотнік мог сфатаграфавацца з гульцамі і прызам, а таксама атрымаць чэмпіёнскую аўтограф-карту.
Нагадаем, омскі "Авангард" упершыню ў сваёй гісторыі стаў пераможцам розыгрышу, абыграўшы ў вырашальнай стадыі турніру маскоўскі ЦСКА.
На гэтым тыдні ўся ўвага чэмпіянату Еўропы па футболе - групавы раўнд толькі стартаваў, усе матчы ў прамым эфіры вас чакаюць на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.













