Рубрыка "Матчбол"

19 августа 2019

Сталічнае футбольнае "Дынама" саступае "Гарадзеі" ў чэмпіянаце Беларусі і такім чынам значна ўскладняе сабе задачу - заваяваць медалі першынства па выніках сезона. У турнірнай табліцы сталІчны клуб пакуль на 5-м месцы. А вось "Юнацтва" тым часам становіцца ўладальнікам Кубка Беларусі па хакеі. Падрабязнасці ў рубрыцы "Матчбол".

Расказвае Станіслаў Ліпскі: Традыцыйна пачнём з футбола. Барысаўскі БАТЭ выходзіць у раунд плэй-оф Лігі Еўропы. Пасля перамогі ў гасцях 2-1, 0-0 вынік хатняга матча супраць баснійскага "Сараева". Гэтага было дастаткова, каб зрабіць крок наперад. Далей паядынкі супраць "Астаны". Менавіта клуб з Казахстана наступны сапернік барысаўчан. Дарэчы, яшчэ ніколі БАТЭ па суме дзвюх гульняў не перамагаў каманды з гэтай краіны. Адзначым, спецыялісты ў супрацьстаянні не вылучаюць фаварыта. Першы паядынак пройдзе 22 жніўня ў Нурсултане. Салігорскі "Шахцёр" пасля паражэння ў Італіі, 0:5, у мінулы чацвер згуляў унічыю з клубам "Тарына" на стадыёне "Дынама". На дакладны выстрал італьянца Дзадза адказаў Мікалай Януш. 1-1 - вынік сустрэчы. Адзначым, па выніках выступлення "Шахцёра" ў Лізе Еўропы каманда зарабіла 780 тысяч еўра.

Сталічнае "Юнацтва" - уладальнік Кубка Руслана Салея 2019. У фінале спаборніцтваў мінчане перамаглі “Дынама-Маладзечна”, 3-2. Фінал чатырох праходзіў ў Оршы. Прадстаўнік Беларусі ў КХЛ - сталічнае "Дынама" - таксама змагаўся за прэстыжны трафей, аднак у паўфінале “зубры” саступілі сваім аднаклубнікам з Маладзечна, 2-4, а ў паядынку за трэцяе месца - "Нёману" ў дадатковы час, 2-3. Каманда Міхаіла Захарава шосты раз у гісторыі заваявала Кубак Беларусі. Нагадаем, з 2013 Кубак краіны носіць імя вядомага беларускага хакеіста Руслана Салея, які ў 2011 годзе загінуў у авіякатастрофе разам з яраслаўскім "Лакаматывам".

На гэтым тыднi сочым за футболам. Вас чакае раўнд плэй-оф Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў, паралельна цікавімся падзеямі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ і першынством планеты па летнім біятлоне ў Раўбічах. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.