Cалігорскі "Шахцёр" - бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па хакеі. "Гарнякі" перамаглі "Дынама-Маладзечна". Залатыя ўзнагароды ў сталічнага "Юнацтва", сярэбраныя ў актыве "Нёмана". Спартыўная тэма па традыцыі ў панядзелак у рубрыцы "Матчбол".
Пачнём з футбола: у цэнтральным паядынку трэцяга тура чэмпiянату Беларусi барысаўскi БАТЭ прайграў брэсцкаму "Дынама" 0:1.
Дакладны стрэл Паўла Няхайчыка стаў адзiным у сустрэчы. Для барысаўчан гэтае паражэнне стала першым у чэмпiянаце. Адзначым, за гульнёй непасрэдна з трыбун "Барысаў-Арэны" сачылi больш за 11 тысяч аматараў футбола. Апошнi раз брастаўчане перамагалi БАТЭ ў Барысаве непасрэдна ў першынстве краiны ў 2012-м. Дынамаўцы выйшлi на першае месца ў таблiцы, жоўта-сiнiя пакуль чацвёртыя.
Сталічнае “Дынама” перамагае “Гарадзею”. Яшчэ адзін фаварыт першынства - салігорскі “Шахцёр” - сёння прыме “Слуцк”. Прыемна здзіўляе сваіх прыхільнікаў “Іслач”, каманда Жукоўскага перамагла “Нёман” 1:0. Чацвёрты тур стартуе ўжо ў пятніцу.
Гандбольная зборная краiны тым часам саступiла Чэхii ў квалiфiкацыi да чэмпiянату Еўропы 2020 года.
У хатнім матчы каманда Юрыя Шаўцова прайграла 24:26. У сваёй групе беларусы з чатырма ачкамі займаюць трэцяе месца. Лідзіруюць Чэхія і зборная Босніі і Герцагавіны, у якіх па 6 балаў.
Нагадаем, у фінальную стадыю выйдуць па дзве першыя каманды з квартэтаў, а таксама чатыры лепшыя з тых, якія стануць трэцімі ў сваіх групах.
Сталічнае "Юнацтва" - уладальнік Кубка Прэзідэнта па хакеі. У пятым матчы залатой серыі сталічны клуб перамог “Нёман” 2:0 і зрабіў лік у супрацьстаянні 4:1. Такім чынам "Юнацтва" - васьміразовы чэмпіён Беларусі па хакеі. Бронзавыя медалі заваяваў салігорскі “Шахцёр”.
На гэтым тыднi сочым за хакеем: юнiёрская зборная Беларусi ў чацвер паядынкам супраць Чэхii стартуе на чэмпiянаце свету. Заўтра вашай увазе футбол - Лiга чэмпiёнаў. У суботу падтрымлiваем жаночую зборную краiны па тэнiсе - у паўфiнале Кубка Федэрацыi беларускi згуляюць супраць Аўстралii. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампанii.
Рубрыка "Матчбол"
15 апреля 2019













