Рубрыка "Матчбол"

4 мая 2015

У Мінску завяршыўся з поспехам як для краіны-арганізатара, так і для нашай нацыянальнай каманды чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Нашыя дзяўчаты заваявалі 9 узнагарод, у тым ліку адзін залаты медаль.

З вынікаў еўрапейскага першынства па мастацкай гімнастыцы Андрэй Казлоў пачне спартыўны агляд у рубрыцы "Матчбол". Самыя прыгожыя дзяўчаты свету, лепшыя гімнасткі Еўропы і беларуская каманда ў якасці лідара. Другі тыдзень запар на галоўнай спартыўнай пляцоўцы Беларусі - "Мінск-Арэна" – праходзяць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню.

Большасць медалёў нашы грацыі ўзялі ў апошні дзень турніру. Але і ў першы беларускія дзяўчаты атрымалі дзве ўзнагароды. Сярэбраны медаль у юніёрак і ў дарослых гімнастак. Яшчэ напярэдадні чэмпіянату Еўропы галоўны трэнер зборнай Беларусі Ірына Ляпарская хвалявалася аб тым, як дзяўчаты вытрымаюць адказнасць выступаць на хатняй пляцоўцы. Вытрымалі і перамаглі.

Ірына Ляпарская, галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы: "Вядома, мы задаволеныя. Мы ставілі задачу мінімум - атрымаць два медалі. А калі яшчэ трэцяя - проста выдатна. А ў мяне іх столькі, што я нават не ведаю. Дзяўчынкі малайчыны. Яны вытрымалі ўсё годна".

У апошні дзень турніру беларускія дзяўчаты паказалі выдатны вынік. У фінале групавых практыкаванняў з 5 мячамі юніёркі ўзялІ залатыя медалі. Пасля Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна не аднойчы падымаліся на п’едэстал.

31 трэнера за апошнія 16 год атрымаў футбольны клуб "Дынама-Мінск". Тое, аб чым гаварылі на працягу мінулага тыдня, было аб’яўлена афіцыйна. Пасаду трэнера "Дынама" пакідае Душан Угрын. Чым ён запомніцца балельшчыкам, і хто будзе кіраваць мінчанамі далей?

Футбалісты мінскага "Дынама" пад кіраўніцтвам Душана Угрына так і не паказалі той гульні, якой ад іх чакалі ўсе, ад балельшчыкаў да кіраўніцтва клуба. Спачатку "Дынама" было блізкае да таго, каб пакінуць Кубак Беларусі яшчэ на стадыі чвэрцьфіналу, але ў выніку ледзь прайшлі "Віцебск". У паўфінале сапернік быў куды мацнейшы – барысаўскі БАТЭ. Чэмпіёны краіны перамаглі з лікам 3:1, і менавіта гэты матч стаў апошнім, калі на трэнерскім мосціку знаходзіўся Душан Угрын. Акрамя таго, пасля класікі беларускага футбола паміж "Дынама" і БАТЭ зноў паўстала пытанне аб тым, чаму балельшчыкі не спяшаюцца прыходзіць на стадыёны.

Прыходзьце на стадыёны Беларусі і падтрымлівайце свае каманды.