Рубрыка "Матчбол"

10 декабря 2018

Ірына Крыўко на сёмым месцы завяршае гонку праследавання на этапе Кубка свету ў Славеніі, і гэты вынік для першага нумара зборнай Беларусі лепшы у гэтым сезоне. Наша спартсменка паказала выдатную стральбу - без ніводнага промаху. Наступны этап на гэтым тыдні у Аўстрыі. Пра іншыя падзеі беларускага спорту рубрыка "Матчбол". Расказвае Андрэй Казлоў.

13 снежня афіцыйна завершыцца футбольны сезон для беларускіх клубаў. Але наш чэмпіён - барысаўскі БАТЭ - яшчэ мае магчымасць прадоўжыць яго да лютага. Для гэтага неабходна перамагаць грэчаскі ПАОК. На мінулым тыдні Беларуская федэрацыя футбола падвяла вынікі года.

Без Мілунавіча, Філіпенкі і Туомінена. Барысаўскі БАТЭ адправіўся ў суботу ў Грэцыю на апошні матч у гэтым годзе. Сустрэча ў рамках шостага тура Лігі Еўропы супраць ПАОКа адбудзецца толькі 13 снежня, аднак трэнерскі штаб жоўта-блакітных вырашыў правесці кароткатэрміновы збор у гэтай паўднёвай краіне. Акрамя трох названых футбалістаў у складзе ўсе. У тым ліку і лепшы футбаліст Беларусі 2018 года Ігар Стасевіч. Таксама ў спісе з 22 гульцоў і Аляксандр Глеб, для якога матч у форме БАТЭ супраць грэкаў можа стаць апошнім.

Нагадаем, што ў группе L Лігі Еўропы “Чэлсі” забяспечыў сабе плэй-оф, дабіўшыся пяць перамог у пяці матчах. А вось БАТЭ, ПАОК і “Відзі” змагаюцца за другое месца ў 1/16 фіналу.

Ігар Стасевіч, як мы адзначылі, стаў не толькі лепшым футбалістам краіны, але і ўвогуле заваяваў адразу чатыры статуэткі "Зорны мяч". Як адзначыў капітан БАТЭ, у яго дома нават не хапае месца для таго, каб захоўваць ганаровыя награды за ўсе футбольныя гады. У гэтым сезоне барацьба за званне лепшага футбаліста краіны разгарнулася паміж Ігарам Стасевічам і Станіславам Драгуном. І вынік пасля падліку галасоў аказаўся мінімальным.

Беларускі валейбол на працягу сезона заўсёды дае нам шмат інфармацыйных нагод. На жаль, на гэты раз яны не вельмі прыемныя. І “Шахцёр”, і “Будаўнік” правялі матчы Кубка выкліку, а “Мінчанка” згуляла другі хатні матч у Суперлізе. Але пра ўсё па чарзе.

Мінскі "Будаўнік" дабіўся перамогі над партугальскім "Спортынгам". Але выйсці ў 1/8 фіналу не змог. У першай сустрэчы, што адбылася ў Партугаліі, мацнейшы быў наш сапернік, 3:1. У Мінску беларусы мацнейшыя, але толькі з лікам 3:2, чаго для выхаду ў наступны раўнд не хапіла. Завяршыў барацьбу і салігорскі "Шахцёр".

“Мінчанка” згуляла другі хатні матч у сезоне Суперлігі. І фізічная форма нашага клуба, і не самы моцны статус саперніц з “Сахаліна” давалі нам падставу чакаць станоўчага выніку. Гульня атрымалася напружанай, аднак завяршылася не на нашу карысць, 2:3.