Рубрыка Матчбол

30 декабря 2013

Адыходзіць чарговы спартыўны год. У рубрыцы Матчбол сёння ўспомнім самыя яркія падзеі 2013 года. Выдатныя вынікі Вікторыі Азаранкі і Дар'і Домрачавай, таксама балельшчыкі памятаюць поспехі валейбалістаў і гандбалістаў. Пра гэта ўсё ў рубрыцы Матчбол. І, зразумела, рэпартаж з апошняй у сезоне гульні мінскага Дынама на Мінск-Арэне.


Расказвае Андрэй Казлоў. 2013. Год, які адыходзіць, не алімпійскі. І ў няцотны год не праходзяць нават футбольныя топ-турніры. Аднак беларускія спартсмены неаднаразова давалі нам падставы захапляцца іх дасягненнямі.


Вікторыя Азаранка на пачатку года выйграла другі раз запар Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. Гэты турнір уваходзіць у чацвёрку галоўных у сезоне.


Гэтыя слёзы памятаюць і сёння. Беларуска ў фінале перамагла кітаянку Лі На, якую відавочна падтрымлівала арэна. Вікторыя ўступіла ў першым сэце, але пасля выйграла два наступныя. Глядзіце, як гэта было.


Паводле розных апытаннях, Вікторыю Азаранку прызналі лепшай спартсменкай краіны. Аднак год не ўдалося ёй завяршыць на першым месцы ў сусветным рэйтынгу. Прычына - траўмы.


Дар'я Домрачава - чэмпіёнка свету па біятлоне. Беларуска на турніры, які праходзіў у Чэхіі, выйграла золата ў апошняй гонцы.


За 11 дзён чэмпіянату свету ў зборнай Беларусі не было ніводнага медаля. І ўсё ж такі трыумфальная аказалася гонка з масавым стартам.


З гульнявых відаў спорту адзначым гандбол і валейбол. Хлопцы Юрыя Шаўцова ўпершыню за 15 гадоў выступілі на чэмпіянаце свету. Сімвалічна: выніковае месца - таксама пятнаццатае. Адзначу і дасягненне клуба СКА-Мінск. Армейцы ўзялі еўракубак, няхай і трэці па статуснасці.


Верасень - валейбольны месяц. Мужчынская каманда ўпершыню выйшла на чэмпіянат Еўропы, але выйсці з групы не змагла. Нашы дзяўчыны таксама выступілі на Еўра, дзе дайшлі да першай стадыі плэй-оф.


4:0 - вынік для мінскага Дынама ў гэтым сезоне больш чым паспяховы. Вось з такой перамогай над моцным ніжагародскім Тарпеда гульцы зуброў завяршаюць год. Амаль найлепшы падарунак да свята сваім балельшчыкам.


Шайбы ў Томаша Суровага, Аляксандра Кітарава і Аляксандра Мацярухіна, які забросіў двойчы. Тарпеда мы не далі шансу.


Але ж адзіная з'ява затміла перамогу Дынама. За мінскі клуб апошнюю сустрэчу правёў Джэф Плат.


А вось гэта яго апошняе інтэрв'ю ў якасці гульца Дынама.


У наступным годзе мы ўсе ў чаканні зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Галоўныя надзеі звязваем з фрыстайлам і біятлонам. На жаль, не будзе на Алімпіядзе зборнай па хакеі. Але ж нашых хакеістаў убачым на хатнім чэмпіянаце свету, які пройдзе на Мінск-Арэне, што за маёй спінай, і на Чыжоўка-Арэне. Хварэйце толькі за беларусаў.


Да сустрэчы ў наступным годзе!