Рубрыка “Матчбол"

30 марта 2015

Упершыню валейбольны клуб Беларусі гуляў у паўфінале еўрапейскага кубка. Гульцы мінскага “Будаўніка” на роўных змагаліся з сербскай “Вайводзінай”, але, верагодна, нашай камандзе не хапіла вопыту выступлення на такой высокай стадыі турніру. Мінулы тыдзень стаў багатым на спартыўныя падзеі. У “Матчболе” Андрэй Казлоў пра ўсё раскажа больш падрабязна.

Для беларускага хакея сезон фактычна завяршыўся. На лёдзе “Чыжоўка-Арэны” разыгралі Кубак Прэзідэнта два клубы, якія прадстаўляюць Мінскі рэгіён. Шматразовы чэмпіён краіны – мінскае “Юнацтва” і адкрыццё сезона – салігорскі “Шахцёр”.

У фінале “Юнацтва” і “Шахцёр” паказалі хакей высокай якасці. Гэта не здзівіла, таму што выдатных хакеістаў у камандах абодвух клубаў дастаткова. Таму ў фінал выйшлі мінчане і салігарчане. Але ж “Шахцёр” у гэтым сезоне быў мацнейшым па сукупнасці прычын – фінансавая стабільнасць, давер трэнеру і высокі клас гульцоў.

У чацвёртым матчы гульцы “Юнацтва” лік адкрылі, але шайбы Усенкі, Карабанава і Андрушчанкі прынеслі “Шахцёру” перамогу 3:1 у гэтым матчы і 4:0 – ва ўсёй серыі.

Салігорскі “Шахцёр” упершыню стаў лепшай камандай Беларусі за сваю шасцігадовую гісторыю.

Таксама на “Чыжоўка-Арэне”, але на валебольнай пляцоўцы, пачаў барацьбу за выхад у фінал еўрапейскага Кубка выкліку мінскі “Будаўнік”. У сераду мінчане гулялі дома, а ўчора адправіліся ў госці да сербскага клуба.

“Вайводзіна”, сапернік “Будаўніка”, зусім не здзівіў. Каманда, безумоўна, нядрэнная, але не больш за тое. Яшчэ хатняе паражэнне беларускія гульцы ўспрынялі як выпадковае. У гасцях мінчане вялі з лікам 2:0, але ў выніку саступілі 2:3. Галоўны трэнер адзначае, што ў гэтым сезоне каманда стамілася фізічна, таму што згуляла ўжо больш за 60 матчаў.

Новы галоўны трэнер, футбалісты, на якіх мы таксама паглядзелі па-новаму, і ўсё пачынаецца з чыстага ліста. Нацыянальная зборная Беларусі выйшла на матч супраць Македоніі ўпершыню пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча, былога лідара беларускай каманды. Наша зборная пачала выдатна – у гасцях беларусы абыгралі Македонію. І дабіліся не толькі прыемнага выніку, перамога – 2:1, але і паказалі добрую гульню.