Рубрыка "Матчбол"

27 марта 2017

Першае ў сезоне супрацьстаянне лепшых гандбольных каманд Беларусі завяршылася перамогай брастаўчан. Магчымасць узяць рэванш у мінчан будзе ў красавіку. Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол".

Расказвае Станіслаў Ліпскі

Пачнем, бадай, з самага цікавага - Кубка Прэзідэнта па хакеі. У суботу стартавала вырашальная серыя - сталічнае “Юнацтва” змагаецца з “Нёманам” за тытул лепшай каманды Беларусі.

Нагадаем, менавіта гэтыя два калектывы на першым і другім месцах адпаведна завяршылі рэгулярны чэмпіянат. Таму ніякага сюрпрыза для аматараў гульні у тым, што ў фінале сустрэліся Мінск і Гродна, не было.

А вось першыя два матча супрацьстаяння здзівілі. “Нёман” і ў субботу, і ў нядзелю перамагае “Юнацтва”, прычым даволі ўпэўнена, 2-0 і 5-3. А вось галоўны трэнер “сталічных” Міхаіл Захараў наадварот не здзіўлены. Маўляў, яго камандзе вось ужо які год проста не даюць магчымасць узмацняцца выхаванцамі роднай школы.

Залатая серыя працягнецца да чатырох перамог адной з дружын - трэці матч фінальнай серыі пройдзе у сераду ў Гродне.

Працягваем далей. Нацыянальная зборная Беларуси па футболе зноў прайграе. Гэтым разам Швецыі, 0-4. У каманды засталіся толькі тэарэтычныя шансы на выхад з группы.

У пяці матчах кваліфікацыі беларусы прапусцілі 10 галоў, толькі двойчы пры гэтым адзначыўшыся. Зараз мы на 5 месцы з 6. Нават пасля змены на пасадзе галоўнага трэнера зборнай новы настаўнік дружыны Ігар Крывушэнка не дадаў станоўчых эмоцый камандзе, на што так спадзяваліся прыхільнікі футбола.

Заўтра беларусы паспрабуюць рэабілітавацца за паражэнне ў Швецыі гульнёй у Македоніі супраць мясцовай зборнай. Старт паядынку ў 19:00.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакеем. Вас чакаюць паўфіналы Кантынентальнай хакейнай лігі і, зразумела, фінал Кубка Прэзідэнта. Паралельна цікавімся міжнародным тэнісным турнірам у Маямі, а ў суботу і нядзелю - старт чэмпіяната краіны па футболе. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.