Рубрыка Матчбол

24 ноября 2014

Футбольны сезон у Беларусі амаль завяршыўся. У нашай краіне засталося толькі правесці апошнія матчы ў нацыянальным першынстве ў Вышэйшай лізе і дамашнія матчы еўракубкаў. На гэтым тыдні на Барысаў-Арэне БАТЭ будзе прымаць спачатку вядомы ўсім Порту, а потым Дынама грэчаскі ПАОК. У Матчболе з гэтага і пачынаем.


Прайграваць Порту БАТЭ не будзе. Не спяшайцеся крытыкаваць за такі пасаж. Гэта словы галоўнага трэнера барысаўскага клуба перад матчам Лігі чэмпіёнаў.


Клуб БАТЭ пакуль не страціў шансы выйсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі беларусы стануць трэцімі ў групе. Але ж самы важны матч у групе - матч супраць Атлетыка. Заўтра ж гуляем з партугальскім Порту.


Матч БАТЭ і Порту заўтра на полі Барысаў-Арэны. Пачатак у 20 гадзін, прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 2.


Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе будзе вядомы толькі пасля апошняга тура ў Вышэйшай лізе.


Шахцёр наперадзе, Тарпеда адстае на два балы, і ў матчы паміж гэтымі клубамі нічыя, 0:0.


Хакейнае мінскае Дынама ў лістападзе забуксавала. Пасля выдатнага (і гэта не перабольшанне) пачатку сезона зубры прайгралі пяць матчаў запар. Амуру, Адміралу, Ёкерыту, рыжскаму Дынама, СКА з Пецярбурга. Галявы дэфіцыт гэтых матчаў - 9 закінутых шайб і 22 прапушчаныя. Такі вынік, скажам прама, зусім не выдатны.


Але ж на пачатку матча гульня складвалася не на карысць зуброў. Нік Бэйлен выдаліўся з пляцоўкі, а праз 23 секунды мінчане прапусцілі шайбу.


Але ж потым нашыя хакеісты да пачатку трэцяга перыяду тройчы паразілі вароты харватаў.


Закідвалі шайбы Лінгле, Мялешка і Гаўрус.


І ў выніку, няхай і з намаганнямі ў канцы матча, беларусы дабіліся перамогі.


Праз некалькі хвілін мінскае Дынама распачне дамашнюю серыю, якая складзе толькі два матчы. Сёння прымае Сочы, за які выступае нападаючы беларускай зборнай Андрэй Касціцын.