Рубрыка Матчбол

23 декабря 2013

9 хакеістаў на мінулым тыдні дэлегавала сталіца ў галоўную каманду краіны - у нацыянальную зборную - на міжнародны турнір у Швейцарыю. Канадскі галкіпер мінскага Дынама Кевін Лаланд дэбютаваў у матчах за Беларусь, прычым дапамог зборнай перамагчы. А тым часам валейбалісты салігорскага Шахцёра і сталічнага Дынама ўпершыню ў гісторыі рыхтуюцца згуляць паміж сабой у Еўракубку.


Усе падрабязнасці ў нашай рубрыцы Матчбол. Да Новага года - самага хакейнага ў гісторыі нашай краіны - засталося крыху больш за тыдзень. Падрыхтоўка да чэмпіянату свету ідзе поўным ходам не толькі ў арганізатараў турніру, але і ў зборнай, якая літаральна напярэдадні выйграла міжнародны старт у Швейцарыі.


У складзе галоўнай каманды краіны туды адправіўся і салідны дэсант са сталічнага Дынама. Пры гэтым колькасць зуброў магла быць і большай, аднак наш трэнер Глен Хэнлан не стаў рызыкаваць.


Затое дэбютаваў у форме зборнай іншы беларускі канадзец - галкіпер Дынама Кевін Лаланд.


Што тычыцца турніру, то ў першы дзень мы перамаглі славакаў, 2-1. А ў фінале - віцэ-чэмпіёнаў свету, гаспадароў-швейцарцаў, 3-2, у серыі булітаў. Пры ўсёй павазе да беларускіх трэнераў, нам пашанцавала, што ў нас ёсць Хэнлан. У маі з ім будзе значна лягчэй.


Свой падарунак да Новага года аматарам валейбола зрабілі гульцы салігорскага Шахцёра і мінскага Будаўніка. Упершыню ў гісторыі міжнародных спаборніцтваў яны згуляюць паміж сабой у 1/8 фіналу еўрапейскага Кубка выкліку.


Шахцёр у 1/16 абышоў галандскі клуб Арыён, у параўнанні з сапернікамі па суперлізе Расіі гэты клуб аб'ектыўна слабы.


Будаўнік не без праблем абыграў Зволле, таксама з Нідэрландаў. У вочным супрацьстаянні паміж салігорскай і мінскай камандамі ў апошнія гады абсалютную перавагу маюць сталічныя. Як будзе гэтым разам - пабачым ужо 14 студзеня.


У жаночым баскетбольным чэмпіянаце ў цэнтральным матчы тура сталічны Гарызонт прымаў Цмокі-Мінск. Пасля перамогі ў Кубку краіны дружына Анатоля Буяльскага аказалася наймацнейшай і ў чэмпіянаце, 65:59. Здзіўляцца гэтаму не варта, усё ж у Гарызонце выступае вельмі много гульцоў зборнай. Дзівіцца варта іх прафесіяналізму - у Гарызонце не плацяць зарплату.