Рубрыка Матчбол

23 сентября 2013
Матч Шахцёр - БАТЭ абяцаў падарыць аматарам гульні ўпартае супрацьстаянне. Перамога барысаўчан выводзіла жоўта-сініх на першае месца - дарэчы, упершыню ў гэтым сезоне, а добрая гульня Шахцёра павялічыла б адрыў ад дзеючага чэмпіёна.

Агляд абласнога дэрбі з каментарыямі трэнераў і гульцоў у рубрыцы Матчбол.


Футбалістам салігорскага Шахцёра, па словах яго галоўнага трэнера, не хапае менталітэту пераможцаў - менавіта ў гэтым прычына паражэнняў гарнякоў у матчах супраць моцных камандаў.


Салігорскі клуб тры гады запар становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату, шанс стаць залатым гарнякі хутчэй за ўсё ўпусцілі ў суботу ў сябе дома ў гульні супраць свайго прамога канкурэнта за тытул - БАТЭ. Гарнякі прайгралі жоўта-сінім 0:3. На сябе цяпер спадзявацца не прыходзіцца.


Гульня прайшла з відавочнай перавагай чэмпіёна, як і ў матчы другога круга, першым вызначыўся Бага.


Падвоіў перавагу Сяргей Крывец, ён жа паставіў кропку ў матчы. Здарылася гэта на 33 хвіліне матча, пасля чаго мясцовыя заўзятары не змаглі далей глядзець такі футбол.


Барысаўчане ўпершыню ў цяперашнім чэмпіянаце ўзначалілі турнірную табліцу, вопыт абароны першай пазіцыі ў БАТЭ велізарны.
Паміж камандамі яшчэ будзе адна асабістая сустрэча - 3 лістапада, але да гэтага моманту ўжо ўсё можа стаць вядомым.


Так сама, як і да снежня можа стаць зразумелым, ці зможа сталічнае хакейнае Дынама разлічваць на выхад у плэй-оф КХЛ. Напярэдадні мінчане завяршылі першую ў сезоне выязную серыю. Жудасна няўдалую: чатыры гульні - чатыры паражэнні. Апошняе здарылася напярэдадні ў матчы супраць яраслаўскага Лакаматыва 1:4. Адзіную шайбу ў складзе зуброў закінуў Аляксей Калюжны. Галоўны трэнер Аляксандр Андрыеўскі прычыну паражэнняў бачыць у вялікай колькасці памылак у абароне і вельмі нізкай выніковасці: у васьмі матчах мінчане закінулі 11 шайбаў. Наступная дамашняя гульня Дынама адбудзецца на Бабруйск-Арэне 28 верасня супраць Аўтамабіліста.


На гэтым тыдні сочым за выступленнем Вікторыі Азаранкі на тэнісным турніры ў Токіа. У сераду гандбольная Ліга чэмпіёнаў - сталічнае Дынама прымае македонскі Вардар. Трансляцыя паядынку на Беларусь 2. У выхадныя - чэмпіянат краіны па футболе.