Рубрыка "Матчбол"

21 декабря 2015

На гэтым тыдні сочым за хакеем: дзве гульні сталічнага "Дынама" ў КХЛ і чэмпіянат свету сярод маладзёжных зборных. У баскетболе - адзін з лепшых матчаў у выкананні "Цмокаў" у гэтым сезоне. І вынікі баталій нашых біятланістаў на этапе Кубка свету. Падрабязнасці ў нашай рубрыцы "Матчбол". Расказвае Станіслаў Ліпскі.

І трэці этап Кубка свету па біятлоне, на жаль, не прынёс зборнай Беларусі прыемных імгненняў перамог: без Дар'і Домрачавай атрымаць іх будзе вельмі складана. Змагалася за п'едэстал напярэдадні ў жаночым масстарце Надзея Скардзіна, аднак да трэцяга месца ёй на хапіла ўсяго 19 секунд.

Месцам баталій біятланістаў стала славенская Паклюка - менавіта гэты этап для бронзавага прызёра Алімпіяды - нашай Надзеі - з'яўляецца самым паспяховым у кар'еры: тры гады запар беларуска тут заваёўвала медалі спаборніцтваў - таму мы ўправе былі чакаць паўтору поспехаў, аднак вірусная інфекцыя, з-за якой наша Надзея Пісарава і Дар'я Юркевіч увогуле не здолелі выйсці на старт гонкі ў суботу, усё ж паўплывала і на Скардзіну. Пры дакладнай стральбе ў беларускі пятае месца. Жадаем хутчэйшага выздараўлення і чакаем добрых навін са стана зборнай. Наступны этап пройдзе ў Германіі і стартуе 7 студзеня.

Баскетбалісты сталічных "Цмокаў" напярэдадні ў гульні супраць вельмі моцнай каманды з Расіі - падмаскоўных "Хімкаў" - амаль не атрымалі перамогу. Увесь час госці вялі ў ліку, аднак за 20 секунд да фінальнай сірэны беларусы вярнуліся ў гульню.

"Хімкі" зараз паказваюць бліскучы баскетбол - каманда выдатна выступае ў самым моцным спаборніцтве Еўропы - Еўралізе, таму чакаць ад "Цмокаў" перамогі ў нядзелю было складана, ды вось толькі дружына Ігара Грышчука з гэтым не збіралася згаджацца: каманда здолела перавесці гульню ў авертайм - 80:80, дзе вопыт гасцей усё ж дапамог ім атрымаць вікторыю 94:88.

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі с трэцім месцам вяртаецца ў Мінск з міжнароднага турніра "Ароза Чэлендж", які праходзіў у Швейцарыі: у паўфінале каманда Дэйва Льюіса саступіла Славакіі 1:4, а вось у матчы за бронзу разграміла Нарвегію 5:1. Летась, нагадаю, беларусы ў фінале прайгралі Швейцарыі.

На гэтым тыдні сочым за хакеем: па-першае, сталічнае "Дынама" правядзе дзве гульні у КХЛ, па-другое, вашай увазе матчы другога этапа Экстралігі. І самае цікавае: чэмпіянат свету сярод маладзёжных зборных. Беларусы стартуюць на турніры матчам супраць Фінляндыі ў суботу. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і яшчэ ўбачымся.