Рубрыка "Матчбол"

21 сентября 2020
Вікторыя Азаранка на стадыі чвэрцьфінала завяршыла выступленне на прэстыжным тэнісным турніры ў Рыме. Наперадзе адкрыты чэмпіянат Францыі. У футбольным першынстве краіны  вызначыўся аднаасобны лідар. Рубрыка "Матчбол" працягне выпуск.

Футбол  у авангардзе спартыўных падзей. Барысаўскі БАТЭ выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце, а вось "Шахцёр" у 24 туры першынства краіны сенсацыйна саступіў "Славіі",  0-1. Тлупаў вылучыўся. Дзякуючы гэтай вікторыі дружына з Мазыра паднялася на 11 радок турнірнай табліцы. А вось "Шахцёр" страціў лідарства.

Як БАТЭ ў гасцявым паядынку супраць "Слуцка" перайграў гаспадароў 3-1, адзначым дубль Максіма Скавыша. Плюс 3 стаў адрыў жоўта-блакітных ад "гарнякоў". Кірыл Альшэўскі гэту гульню прапускаў з-за хваробы, таму кіраваў камандай Аляксандр Лісоўскі.

Нагадаем, у мінулы чацвер  БАТЭ завяршыў выступленне ў Лізе Еўропы, саступіўшы ЦСКА ў Сафіі 0-2. Другі год запар барысаўчане застаюцца без еўракубкавай восені.

Дарэчы, бліжэй да магчымасці згуляць упершыню ў гісторыі ў Лізе Еўропы сталі футбалісты "Іслачы". Напярэдадні каманда Віталя Жукоўскага перайграла сталічнае "Дынама" 2-1 і такім чынам працягвае барацьбу за бронзавыя медалі чэмпіянату.

На дадзены момант і ў жодзінскага "Тарпеда" і ў "Іслачы" па 41-м бале, на трэцім месцы "Нёман",  44 ачкі.

У хакейнай Экстралізе "Нёман", нарэшце, перамагае. Пасля трох паражэнняў запар каманда Пушкова атрымала вікторыі над "Магілёвам" і "Лакаматывам".

Галоўная прычына няўдач каманды на старце чэмпіянату - дрэнная згулянасць. Пра гэта заявіў галоўны трэнер чырвона-чорных Сяргей Пушкоў. Клуб з Гродна летам сур'ёзна абнавіў ростар. Прычым змянення складу - вымушаная мера. 

А вось на першым месцы турнірнай табліцы  пакуль хакеісты "Гомеля". У суботу яны выйшлі ў лідары, перайграўшы салігорскі "Шахцёр", 3-1, а вось "Юнацтва" нечакана саступіла "Металургу",  2-4. І ў абедзвюх каманд зараз па 9 балаў.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за чэмпінатам Беларусі па футболе, хакейным "Дынама". Дарэчы, бела-блакітныя згуляюць сёння супраць "Лакаматыва". А ў чацвер вашай увазе суперкубак УЕФА:  "Севілья" супраць "Баварыі". Усё гэта, зразумела, у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Любіце спорт,  мы абавязкова ўбачымся.