Рубрыка "Матчбол"

9 сентября 2019

Больш за 300 спарстменаў і 37 дысцыплін. Гэтымі хвілінамі на стадыёне "Дынама" - цырымонія адкрыцця лёгкаатлетычнага матча Еўропа - ЗША. Прамую трансляцыю вядуць нашы калегі - тэлеканал "Беларусь 5".  Адкрыюць спаборніцкую праграму ў 19 гадзін жанчыны скачкамі з шастом. Таксама сёння ў раскладзе кіданне дыска, молата, штурханне ядра і бег. Таксама сёння будзем балець за зборную Беларусі па футболе. Нацыянальная каманда згуляе супраць Эстоніі. А вынікі мінулага спартыўнага тыдня ў рубрыцы "Матчбол".

Расказвае Андрэй Казлоў.

Яскравая і гістарычная падзея напярэдадні адбылася для беларускага тэніса. Адразу дзве беларускія тэнісісткі згулялі ў фінале турніру Вялікага шлема. Гэта быў вырашальны матч сярод дуэтаў. Але значнасці гэты факт не памяншае. 

Арына Сабаленка бярэ першы тытул у кар'еры на турнірах серыі Вялікага шлема. Першая ракетка Беларусі ў дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс перамагае ў парным разрадзе US Open. У вырашальным матчы за трафей замагаліся адразу дзве беларускі - Вікторыя Азаранка ў тандэме з аўстралійкай Эшлі Барці лічыліся фаварыткамі супрацьстаяння. У першай партыі яны вялі з брэйкам, 3:1, але ў выніку Сабаленка і Мертэнс зрабілі два зваротныя і перамаглі 7:5, з такім жа лікам чэмпіёнкі справіліся з апаненткамі ў другім сэце.

На рахунку Сабаленкі і Мертэнс тры парныя тытулы. Два першыя трафеі яны ўзялі ў сакавіку гэтага года на турніры ў Індыян Уэлсе і Маямі. Але, вядома, перамога на US Open стаіць у гэтым спісе асобна. Пераможцы акрамя тытула атрымалі 740 тысяч долараў прызавых, суму ў два разы менш падзеляць Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці.

У пляжным футболе нацыянальная каманда краіны магла змагацца за медалі, але адно паражэнне перакрэслівае надзеі. Зборная Беларусі па пляжным футболе пасля двух тураў лідзіравала ў сваёй групе ў суперфінале Еўралігі. Каб згуляць галоўны матч турніру, нашай камандзе неабходна было перамагчы Іспанію. Беларусы адкрылі лік, але ў выніку пацярпелі 2:3. У матчы за пятае месца, які адбыўся напярэдадні, зборная Беларусі абыграла Турцыю, 5:4. 

А вось мінскае “Дынама” ў Кантынентальнай хакейнай лізе напярэдадні атрымала першую перамогу ў сезоне. У Маскве «зубры» былі мацнейшымі за «Спартак», Да 9-ай хвіліны сустрэчы беларусы вялі 2:0, але да завяршэння перыяду ўжо мінімальна ўступалі, на старце другой трэці трэба было адыгрываць ужо дзве шайбы, з чым у выніку «Дынама» справілася. Пераможны кідок за 2 хвіліны і 15 секунд да фінальнай сірэны нанёс Міхаіл Стэфановіч, 5:4.

А зараз да падзей беларускага гандбола. Самае прынцыповае супрацьстаянне - гэта матчы Мінска і Брэста, СКА і БГК імя Мяшкова. У мінулыя выхадныя як раз гэтыя клубы паміж сабой і сустрэліся. 

у галоўным дэрбі беларускага гандбола на гэты раз перамагае амбіцыёзна СКА. У матчы трэцяга тура першынства армейцы сталіцы прымалі дзеючага чэмпіёна - БГК і святкавалі вікторыю, 27:24. Самым выніковым у складзе сталічных армейцаў стаў экс-гулец Брэста – Сяргей Шыловіч. 7 мячоў.

А ўжо сёння будзем балець за зборную Беларусі па футболе. Нацыянальная каманда краіны правядзе ўжо другі матч пад кіраўніцтвам Міхаіла Мархеля. У дэбютнай сустрэчы для трэнера, супраць Эстоніі, нашы хлопцы былі мацнейшымі за Эстонію, 2:1. У 22 гадзіны - прамы эфір на “”Беларусь 5” таварыскага паядынка супраць Уэльса.