Рубрыка "Матчбол"

19 октября 2020

Сталічнае хакейнае "Дынама" саступае "Спартаку" ў чарговым туры рэгурлярнага чэмпіянату КХЛ. 3:0 маскоўская каманда перамагла. Нягледзячы на няўдачу, бела-блакітныя застаюцца на чацвёртым месцы Заходняй канферэнцыі. Яшчэ больш спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол".

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Футбол зноў у авангардзе спартыўных падзей. Зборная Беларусі перамагае Казахстан у чацвёртым туры Лігі нацый і такім чынам выходзіць на першае месца ў сваёй групе. Наперадзе гульні супраць Літвы і Албаніі.

У паядынку супраць казахаў каманда Міхаіла Мархеля была мацнейшай - 2:0. Яўген Яблонскі і Раман Юзапчук вызначыліся. Гэтыя дакладныя стрэлы сталі першымі ў футбалістаў за нацыянальную зборную. Пасля гэтай вікторыі ў актыве беларусаў стала 7 балаў.

Гульня супраць Літвы пройдзе ў Мінску 15 лістапада, з албанцамі згуляем праз тры дні.

У футбольным першынстве краіны ў вышэшым дывізіёне БАТЭ зноў страчвае ачкі. На гэты раз "Іслач" спыніла жоўта-блакітных. Вынік сустрэчы - нічыя 2:2.

Гульня праходзіла на сталічным стадыёне "Трактар". Макась лік адкрыў, аднак дубль Скавыша, здалося, прынёс вікторыю барысаўчанам, аднак футбалісты "Іслачы" думалі інакш. Як вынік – Кузьмінок аднавіў раўнавагу і паставіў кропку ў матчы.

Цікава, што і астатнія лідары чэмпіянту не здолелі перамагчы у 26 туры. "Шахцёр" на хатняй арэне 0:1 саступій сталічнаму "Дынама". Клімовіч забіў адзіны гол.

А вось "Нёман" увогуле саступіў аўтсайдару чэмпіянату - "Гарадзеі" - 0:1. Гонка за тытул лепшай каманды сезона працягваецца. 27 тур стартуе ўжо ў суботу. У цэнтральнай гульні ў нядезлю "Энергетык" сустрэнецца з "Шахцёрам".

На гэтым тыдні працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі па хакеі і, зразумела, сталічным "Дынама" ў КХЛ. У аўторак стартуе футбольная Ліга чэмпіёнаў, у чацвер - Ліга Еўропы. Паралельна сочым за тэнісным турнірам у Остраве.