Рубрыка "Матчбол"

19 апреля 2021

Зборная Беларусі працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету па хакеі, які пачнецца напрыканцы мая. На мінулым тыдні двойчы перамагла ў таварыскіх паядынках. Спачатку зборную Аўстрыі, потым Венгрыі. Абедзве каманды апошнія гады выступаюць даволі моцна. Чэмпіянат свету па хакеі яшчэ наперадзе, таму сёння ў рубрыцы "Матчбол" звернем увагу на іншыя тэмы.

Ні дня і гадзіны без спорту - такі дэвіз нашай рубрыкі "Матчбол". Безумоўна, на мінулым тыдні было на што паглядзець. Пачнём з яскравай перамогі валейбольнай "Мінчанкі" ў першынстве краіны. Дзяўчаты са сталіцы працягваюць праводзіць вельмі насычаны сезон.

Пасля выдатнага выніку ў наймацнейшай расійскай Суперлізе "Мінчанка" змагла вельмі ўважліва і сур’ёзна аднесціся да нацыянальнага першынства. Статус флагмана ў такіх фінальных серыях можа сыграць і дрэнны жарт. Але ўзровень гульцоў "Мінчанкі" вельмі высокі, насычаны вялікім міжнародным вопытам, у тым ліку і ў матчах зборнай Беларусі. І ў выніку ўпэўненая перамога ў кожным матчы фінальнай серыі.

Усяго такіх матчаў атрымалася 3. У заключным, які адбыўся ў Мінску, "Мінчанка" не пакінула шанцаў брэсцкай камандзе, 3:0. У чэмпіянаце краіны гэта перамога стала для "Мінчанкі" ўжо сёмай у гісторы.

У матчы 5 тура чэмпіянату Беларусі па футболе гульцы "Мінска" перамагаюць гродзенскі "Нёман" у гасцях. Сталічны клуб забіў па голе ў кожным тайме. Спачатку адзначыўся Лопес, потым Багамольскі, 2:0.

Дубль паўабаронцы Станіслава Драгуна прыносіць перамогу над "Энергетыкам", 2:1. А лідар першынства - салігорскі "Шахцёр" - не пакідае шанцаў мазырскай "Славіі", 4:1. У пяці турах запар на старце нацыянальнага першынства "гарнякі" толькі ведаюць смак перамог: першае месца ў чэмпіёнаў і ўпэўненая гульня.

Супрацьстаянне брэсцкага "Дынама" і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" завяршылася перамогай (2:0) каманды з берагоў Заходняга Буга. Менавіты брастаўчане пакуль галоўнае адкрыццё турніру.

Спартсмены, якія прыедуць у алімпійскі Токіа гэтым летам, адчуюць на сабе беспрэцэдэнтныя дзеянні па бяспецы эпідэмічнага становішча. Меры закліканы максімальна выключыць магчымасць заражэння COVID-19. Пра гэта гаварылі ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "100 дзён да Токіа", якая адбылася ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

На гэтую хвіліну да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў засталося 94 дні, гэта амаль тры месяцы. Чакаць засталося нядоўга, як і наступны выпуск рубрыкі "Матчбол", які будзе ў эфіры праз тыдзень.