Рубрыка “Матчбол”

19 сентября 2016

Цырымонія закрыцця Паралімпійскіх гульняў прайшла на стадыёне "Маракана" ў Бразіліі. На спаборніцтвах асабліва адзначыўся беларускі плывец Ігар Бокій. Ён заваяваў шэсць залатых медалёў. А тым часам у Раўбічах адбылася "Гонка легенд", у якой паўдзельнічалі і нашы калегі. Больш падрабязна пра спартыўныя падзеі - у рубрыцы “Матчбол”.

У Бразіліі мінулай ноччу завяршыліся Паралімпійскія гульні, якія беларускім аматарам спорту падарылі шмат прыемных момантаў. Асабліва адзначыўся плывец Ігар Бокій, які стаў самым тытулаваным спартсменам спаборніцтваў, заваяваў шэсць залатых медалёў.

Ігар Бокій - беларускі Майкл Фелпс Паралімпійскіх гульняў - стаў адным з герояў бразільскай Паралімпіяды. Да пяці залатых медалёў лонданскіх Гульняў ён дадаў шэсць у Рыа, абнавіў і свае рэкорды, і сусветныя. Таксама ў актыве Ігара і бронза. Усяго ў беларусаў на Паралімпіядзе 10 медалёў. На п'едэстал паднімаліся Уладзімір Ізотаў у плаванні і Андрэй Праневіч ў фехтаванні на калясках. Бронза ў кіданні кап'я ў лёгкаатлета Аляксандра Трыпуця.

В Раўбічах прайшла другая ў гісторыі "Гонка легенд біятлона". У мужчынскім масстарце перамог Сяргей Тарасаў. У жаночым - Катрын Ланг. Змяшаную эстафету выйгралі Мары-Лор Брунэ і Крыстаф Зуман. Але адзначым выступленне каманды Агенцтва тэленавін. У яе складзе вядучыя "Дня спорту" Аляксандр Ярмаш і праграмы "Зона Х" Віялета Сакаловіч. Яны замкнулі першую дзясятку.

Мінскае "Дынама" паспяхова пачынае не толькі сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе, але і выдатна праводзіць хатнюю серыю. На “Мінск-Арэне” "зубры" згулялі два матчы, і ў абодвух перамаглі. Спачатку "Дынама" з Рыгі ў авертайме, але матч складваўся так, што беларусы павінны былі дабівацца вікторыі ў асноўны час. А ў суботу мінчане прымалі навакузнецкі "Металург", і вось тут поспех быў больш упэўнены - 4:2.

Мужчынская і жаночая валейбольныя зборныя правялі матчы першага тура кваліфікацыйнага турніру за права згуляць у фінале чэмпіянату Еўропы. Для нашых каманд гульні склаліся па-рознаму. Мужчыны па выніку трох матчаў сталі трэцімі, а дзяўчаты першымі.

Вось у такім прыгожым антуражы прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па фрыстайле, прысвечаны 30-годдзю развіцця гэтага віду спорту ў краіне. Антон Кушнір стаў другім. А Аляксандра Раманоўская заваявала золата.