Рубрыка Матчбол

18 ноября 2013
Месца хакею на Мінск-Арэне на мінулым тыдні не знайшлося. Пакуль Дынама праводзіла выязныя матчы, пляцоўку галоўнай спартыўнай арэны краіны занялі прадстаўнікі іншых відаў спорту - гандбола і баскетбола. Агляд гэтых падзей у нашай рубрыцы Матчбол.

Мінск-Арэна на мінулым тыдні прымала спартыўныя падзеі высокага узроўню. Цікава, што у Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае Дынама ў гэты час праводзіла выязную серыю па расійскіх гарадах.

Зубры зноў саступілі і саступілі ўжо дванаццаты раз на выездзе. Пакуль што мінчане не маюць перамог у гасцях. Учора аўтсайдар Заходняй канферэнцыі, гэта і ёсць Дынама, сустракаўся з Нафтахімікам, і нічога не змог зрабіць з атакай ніжнякамцаў. Вынік - 5:2 на карысць расійскай каманды.

У Мінску ў чацвер прайшоў гандбольны матч, афішу якога лепш прыдумаць цяжка. Мінскае Дынама прымала гранда еўрапейскага гандбола - іспанскую Барселону.

Беларускія гульцы не только выйшлі на матч супраць каталонцаў з моцным настроем, але і павялі ў ліку. Невядома, што ў пачатку матчу так выбіла гульцоў Барселоны. Мабыць, сама Мінск-Арэна. Аб высокім ўзроўні правядзення гульні гаварылі ўсе, у тым ліку капітан зборнай Беларусі і паўсярэдні Барселоны Сяргей Рутэнка.

Сяргей Рутэнка стаў лепшым галеадорам сустрэчы - у вароты Дынама ён закінуў восем мячоў.

Дынама саступіла Барселоне, 29-33, але ў гэтай гульні шмат чаму навучыліся ў прафесійным плане. Дынама ў сваёй падгрупе пасля пяці тураў займае чацвёртае месца.

У нядзелю пляцоўка Мінск-Арэны стала баскетбольнай. Цмокі прымалі клуб Астана, і зноў у гэтым сезоне перамаглі.

Першая палова сустрэчы пачалася для мінчан выдатна - перавага ў ліку вырасла да буйной, але на вялікі перапынак каманды пайшлі з аднолькавымі вынікамі, 34-34.

У другой палове сустрэчы баскетбалісты Цмокаў адразу вырваліся наперад і свайго ўжо не прапусцілі. 82-68. У групе Б Адзінай лігі ВТБ мінчане займаюць трэцяе месца. У плэй-оф выйсці абавязаны.

У Магілёве завяршыўся розыгрыш Кубка Беларусі па валейболе. Яго заваяваў мінскі Будаўнік, дзеючы чэмпіён краіны.