Рубрыка "Матчбол"

18 мая 2015

Вікторыя Азаранка крок за крокам, аднак, нарэшце, зноў пачала падымацца у сусветным тэнісным рэйтынгу. Пасля чвэрцьфінала ў Рыме мінчанка цяпер 27-я ракетка планеты. Тым часам у Празе завершаны чэмпіянат свету па хакеі. Канада - трыумфатар турніру. Такім чынам, менавіта з родапачынальнікамі гэтага віду спорту зборная нашай краіны згуляе на наступным 80-ым планетарным форуме па хакеі.

А вось якія каманды яшчэ стануць сапернікамі беларусаў па групавым раўндзе - ведае Станіслаў Ліпскі.

Зборная Канады - чэмпіён свету па хакеі: напярэдадні паўночнаамерыканцы ў бліскучым стылі перайгралі хакеістаў Расіі 6:1. Дзесяць перамог з дзесяці магчымых, усе вікторыі атрыманы ў асноўны час: зараз канадскую машыну спыніць проста немагчыма.

Вікторыя родапачынальнікаў хакея канчаткова сфарміравала групы на наступны васьмідзесяты чэмпіянат свету, які пройдзе ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Беларусь выступіць у актэце А. Сапернікамі нашай зборнай стануць канадцы, амерыканцы, фіны, славакі, французы, венгры і каманда Германіі. Нагадаю, у Чэхіі беларусы завяршылі турнір на сёмым месцы. Дарэчы, вярнуліся хакеісты ў Мінск у пятніцу.

Галоўную задачу каманда ў Чэхіі выканала: алімпійскі кваліфікацыйны турнір пройдзе ў Мінску - у верасні 2016-га. Дзеючы чэмпіён краіны па футболе - БАТЭ страчвае першыя ачкі ў сезоне: у Салігорску барысаўчане не здолелі перамагчы мясцовы “Шахцёр” - 0:0, а вось сталічнае “Дынама” атрымлівае трэцюю вікторыю запар.

Пасля вікторый над жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” і “гараджанамі” з футбольнага клуба “Мінск” пад кіраўніцтвам Вука Рашавіча - трыццатага галоўнага трэнера “бела-блакітных” у новай эпосе, сталічныя перамаглі дэбютанта Вышэйшай лігі “Граніт” 1:0. У турнірнай табліцы “Дынама” цяпер на трэцім месцы - 11 балаў у актыве каманды.

У наступнай перамозе мінчан наўрад ці хто сумняваецца, сталічныя згуляюць супраць дванаццатай каманды чэмпіянату – “Віцебска”.

Вікторыя Азаранка - у сусветным рэйтынгу WTA падымаецца на 27 месца, дзякуючы выхаду мінчанкі ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме. Нагадаю, там Вікторыя, на жаль, саступіла Марыі Шарапавай - будучай пераможцы спаборніцтваў. Аднак факт застаецца фактам Вікторыя крок за крокам, на жаль, не вельмі хутка, але зноў падымаецца да вяршыні тэніснага алімпу.

На гэтым тыдні сочым за футболам: у гэтыя хвіліны “Слуцк” гуляе супраць “Нафтана”, сапернік БАТЭ ў сераду “Тарпеда-БелАЗ”, у фінале Кубка краіны ў нядзелю барысаўчане за тытул пазмагаюцца з “Шахцёрам”, а 19 мая падтрымліваем Беларусь на “Еўрабачанні”, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт и яшчэ ўбачымся.