Рубрыка Матчбол

17 ноября 2014
Хакейнае мінскае Дынама сёння ўжо праз паўгадзіны пачне свой чарговы паядынак у рамках рэгулярнага чэмпіяната КХЛ: каманда на працягу чатырох матчаў не выйграе.

Зубры згуляюць супраць лідара турніра - СКА з Санкт-Пецярбурга. Адстаўка галоўнаму трэнеру бела-блакітных не пагражае, каманда ўпэўнена ўваходзіць у зону плей-оф. А вось у сталічнага баскетбольнага клуба Цмокі цяпер настаўнік новы - драконы займаюць апошнія месцы адразу ў двух спаборніцтвах.

Станіслаў Ліпскі з аглядам самых значных спартыўных падзей мінулага тыдня.

Зборная Беларусі па футболе ў суботу правяла свой першы паядынак на чале з выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды, легендарным абаронцам сталічнага Дынама Андрэем Зыгмантовічам. У рамках еўракваліфікацыі беларусы супрацьстаялі дзеючым чэмпіёнам Старога Свету іспанцам.

На працягу больш чым двух гадоў галоўная каманда краіны не перамагала у адборачных матчах топ-спаборніцтваў. Апошнюю вікторыю беларусы святкавалі у Мінску, яшчэ на стадыёне Дынама: тады 2:0 мы перамаглі Грузію. Таму ў гульні супраць Іспаніі наўрад ці хтосьці чакаў станоўчых эмоцый

Хіба што толькі вось ад такіх дакладных і цудоўных па выкананні ўдараў. Іско лік адкрыў, Серхіа Бускетс перавагу гаспадароў падвоіў, Пэдра паставіў кропку у матчы 3:0, перамога Іспаніі. У аўторак зборная Беларусі на Барысаў-Арэне прымае Мексіку ў таварыскім паядынку, а пасля Федэрацыя футбола агучыць імя новага галоўнага
трэнера галоўнай каманды краіны, адзначым, у чацвер Віктар Ганчарэнка быў звольнены з гэтай пасады.

Хакейнае мінскае Дынама атрымлівае чацвёртае паражэнне запар у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, аднак у турнірнай табліцы Захаду ўсё ж захоўвае шосты радок, які дае магчымасць камандзе трапіць у плей-оф. Вялікай колькасцю траўміраваных няўдалую серыю тлумачыць кіраўніцтва клуба.

Хакеісты рыжскага Дынама не пакінулі шансаў зубрам у пятніцу - 4:1 перамагае каманда з Латвіі, у той сустрэчы ў складзе мінчан адзначыўся Аляксандр Мацярухін. Пасля паядынку прыхільнікі бела-блакітных патрабавалі адказаў, калі пачнуцца перамогі. Капітан каманды Аляксей Калюжны падкрэсліў: нам патрэбны час, каб поўнасцю аднавіцца: два тыдні ў лазарэце мінчан было 8 хакеістаў. Кітараў і Мільчакоў увогуле яшчэ там застаюцца.

На некалькі хвілін перанясёмся за акіян: у самай моцнай хакейнай лізе планеты НХЛ вельмі ўдала выступае каманда, бадай, аднаго з самых вядомых выхаванцаў сталічнага хакея - Міхаіла Грабоўскага. Нью-Ёрк Айлендерс зараз займае чацвертае месца у турнірнай табліцы, у суботу каманда святкуе перамогу над Фларыдай 4:3. Міхаіл аддаў галявую перадачу. Зараз на рахунку беларуса 8 балаў.

Кіраўніцтва баскетбольнага клуба Цмокі пасля васьмі запар паражэнняў усе ж звальняюць з пасады галоўнага трэнера сталічных Андрэя Крываноса. Апошняй кропкаў стала паражэнне ад Шаўляя ў Еўракубку 91:93.

Як ніколі зараз патрэбна ваша падтрымка хакеістам сталічнага Дынама - ужо праз паўгадзіны зубры пачнуць свой чарговы выязны паядынак, на гэты раз супраць армейцаў Санкт-Пецярбурга, а ў сераду сапернік бела-блакітных харвацкі Медвяшчак, сочым за нашай камандай разам, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкамапаніі і Мінск-Арэны.