Рубрыка Матчбол

17 марта 2014

Паглядзець на футбол у прамым сэнсе слова па-новаму будзе магчыма ўжо хутка. Калі ж адбудзецца доўгачаканы пераезд барысаўчан і гараджан?


Усе падрабязнасці ў Стаса Ліпскага.


Футбол усё ж гульня нумар 1 у краіне, і адкрыццё новага сезона патрабуе асаблівай увагі. Абноўлены Мінск аб'ектыўна выглядаў аўтсайдарам ў матчы за Суперкубак супраць БАТЭ, які, дарэчы, таксама значна змяніў састаў.


Зыход паядынку вырашыў ўсяго адзін гол Младзенавіча. Пры гэтым кожны застаўся пры сваім меркаванні.


22 сакавіка Мінск у Кубку краіны згуляе супраць Гарадзеі. Калі гараджане пройдуць далей, то паядынак наступнай стадыі кіраўніцтва клуба плануе правесці на сваім новым стадыёне ў Лошыцы.


У серыі да трох перамог зубры нечакана ўпэўнена вядуць 2:0. У другой дамашняй сустрэчы сталічныя каменя на камені не пакінулі ад Атланта - 5:0: Капітан Аляксей Калюжны аформіў хет-трык. Нагадаем, у рэгулярным сезоне менавіта падмаскоўны клуб нанёс беларусам самае буйное паражэнне - 1:7. Рэванш атрымаўся. А між тым для выхаду ў паўфінал Кубка Надзеі трэба атрымаць тры перамогі - як раз у гэтыя хвіліны зубры і праводзяць свой чарговы матч супраць расіян.


Нельга абыйсці ўвагай і злачынства арбітраў у паўфінальным паядынку басктебольнага Еўрачэленджа Цмокі-Мінск - Газеантэп. Мінчане прайграюць другі матч турэцкай камандзе і пакідаюць турнір.


Рашэнне не на карысць беларусаў было прынята за дзве секунды да фінальнага свістка, але гэтага хапіла для перамогі гасцей. Пытанне: чаму клуб не падаў пратэст, няўжо справа ў цане пытання - 3 000 еўра? Ці гэта бесперспектыўны занятак?