Рубрыка "Матчбол"

16 ноября 2015

“Гарадзея”, “Іслач” і “Крумкачы” - адразу тры клубы сталічнага рэгіёна ў наступным годзе ўпершыню згуляюць у эліце беларускага футбола. Вышэйшую лігу пакінуў толькі адзін клуб - “Гомель”. А “Крумкачы” звяртаюць на сябе ўсё большую ўвагу . За два гады яны прайшлі ад Другой лігі да лепшых чатырнаццаці каманд Беларусі.

Расказвае Андрэй Казлоў.

У наступным годзе адразу тры клубы дэбютуюць у Вышэйшай лізе - “Гарадзея”, “Іслач” і “Крумкачы”. Цікава, што ўсе каманды прадстаўляюць мінскі рэгіён. Што да “Крумкачоў”, то яны з першага разу прайшлі турнір Другой лігі, а потым адразу і Першай.

Два галы Філіпа Іванова і Яўгена Шукаўкі, безумоўна, самыя галоўныя ў гісторыі футбольнага клуба “Крумкачы”. Менавіта гэтыя ўдары ўпершыню выводзяць каманду ў эліту беларускага футбола. 2-0 - абыграны галоўны канкурэнт за выхад у Вышэйшую лігу - магілёўскі “Днепр”. Галоўны трэнер “Крумкачоў” Алег Дулуб адзначыў некалькі фактараў такога поспеху клуба.

Беларускія валейбольныя каманды пачынаюць барацьбу на еўраарэне. На мінулым тыдні ў кваліфікацыі Кубка выкліку распачала свой шлях “Мінчанка”. Нашыя дзяўчаты перамаглі, але не без праблем.

У госці да “Мінчанкі” прыехалі валейбалісткі грэчаскага АЕКа. Здавалася, што команда не самая моцная. Тым не менш, барацьбу беларускам яны навязалі годную. І, увогуле, маглі переламіць рух матча на сваю карысць. Памылак “Мінчанка” дапускала нямала.

Мінскае “Дынама” ў час кіравання Андрэя Кавалёва нагадвае арэлі. У апошніх шасці матчах “зубры” чаргавалі перамогі з паражэннямі. Цяжкім выдаўся матч супраць маскоўскага “Дынама”. Мінчане першы перыяд правалілі, саступіўшы 0-1. Па гэтым паказчыку мы горшыя у Кантынентальнай хакейнай лізе. У канцы трэцяга перыяду беларусы лік зраўнавалі. Але потым далі шанс масквічам абысціся без авертайма. 2-1 - перамога гасцей.

Мінскае “Дынама” адстае ад зоны плэй-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ. І ўжо сёння “зубры” могуць выправіць сваё турнірнае становішча. У госці да нас прыехаў “Віцязь”, прынцыповы сапернік для мінчан. Пачатак матча ў 19-30.