Рубрыка "Матчбол"

10 августа 2015

Мінулы тыдзень прайшоў пад знакам клубнага беларускага футбола. Спачатку прадстаўнікі Беларусі на еўраарэне выдатна выступілі ў міжнародных турнірах, а ў выхадныя пачаўся тур нацыянальнага першынства. Таму ў "Матчболе" сёння ўсю ўвагу аддаем спорту нумар адзін у свеце.

Расказвае Андрэй Казлоў: Гэтай восенню аматары беларускага футбола не застануцца без матчаў самага высокага ўзроўню. БАТЭ згуляе ў статусным групавым этапе Еўракубкаў, але пакуль невядома, у якім канкрэтна турніры. Гэта добрая навіна. Што тычыцца навіны горшай, то нашым клубам выпалі не самыя лёгкія сапернікі. Але ці шукаем мы лёгкага шляху?

БАТЭ ўвосень згуляе ў Лізе чэмпіёнаў ці Лізе Еўропы. У любым выпадку нас чакае цікавая футбольная восень. Тым больш адборачныя матчы на Еўра-2016 правядуць і гульцы нацыянальнай зборнай Беларусі.

БАТЭ ў матчы ў адказ супраць венгерскага "Відэатона" не мог саступіць, таму што клас каманд усё ж такі розны – беларусы, відавочна, мацнейшыя.

Сімвалічна, што адзіны і вырашальны гол забіў навічок БАТЭ, былы гулец мінскага "Дынама" Неманья Нікаліч. Сімвалічна і тое, што яго ранейшы клуб другі год запар мае магчымасць выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

БАТЭ ў раўндзе плэй-оф згуляе супраць няпростага сербскага "Партызана" – для некаторых гульцоў БАТЭ гэты матч больш як прынцыповы.

Адзіны горад – адзіная каманда. Менавіта так сустрэлі гульцоў мінскага "Дынама" на берагах Буга. Вядома, што мясцовае "Дынама" – брэсцкае – сёння перажывае цяжкасці як у фінансавым плане, так і ў гульнявым. Таму матч такога ўзроўню, тым больш матч еўракубкавы, выклікаў вялікую цікавасць у брастаўчан.

Пасля першай сустрэчы "Дынама" хадзіла ў фаварытах, усё ж такі гасцявыя 1:0. Але ў самым пачатку хатняга матча беларусы прапускаюць.

А героем гульні стаў нападаючы "Дынама" Фатас Бечырай, 1:1. "Дынама" будзе прабівацца ў групавы этап праз аўстрыйскі "Зальцбург".

Вельмі цёплае надвор’е не адпудзіла аматараў беларускага футбола – новы стадыён футбольнага клуба "Мінск" быў запоўнены напалову. Футбалісты абедзвюх каманд адказалі цікавай і напружанай гульнёй – госці арэны гэта пацвердзяць. Матч меў шмат цікавых момантаў, выдатную гульню варатароў і тры забітыя мячы. 2:1 на карысць "Мінска".

Мабыць, клубы не самыя моцныя, але ж цікавых персанажаў хапае як у Брэсце, так і ў Мінску. У "Дынама" грозная атака з Васілюком і Юрчанкам. А за "Мінск" адзін з галоў забівае Леанід Ковель.

Ужо сёння БАТЭ і "Дынама" зноў сустрэнуцца ў матчы нацыянальнага першынства. Ці трэба казаць, что гэта самае прынцыповае беларускае футбольнае супрацьстаянне. Час да пачатку матча яшчэ ёсць, так што спяшайцеся ў Барысаў. Сёння там будзе выдатны футбол.