Рубрыка "Матчбол"

12 декабря 2016

Экс-галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка афіцыйна ўзначаліў маскоўскі ЦСКА. Сёння інфармацыю пра гэта пацвердзіў расійскі клуб на сваім сайце. Першы паядынак у чэмпіянаце  пад кіраўніцтвам беларуса каманда правядзе пасля зімовых канікул  3-га сакавіка супраць  “Зеніта”. А вось аб спартыўных падзеях, які ужо адбыліся, даведаемся з рубрыкі “Матчбол”.

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

 У апошнім хатнім матчы гэтага года  сталічнае хакейнае “Дынама” перамагае “Медзвяшчак”, 6-2. Вікторыя дазволіла “зубрам” замацавацца на 6-м месцы турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі - наперадзе тры гульні ў гасцях супраць “Металурга”, “Сібіры” і “Авангарда”. Потым мінчан чакае Кубак Шпенглера, які пройдзе ў Швейцарыі. Аднак пакуль да падзей паядынку супраць харвацкага клуба. Менавіта ў гэтай гульні дэбютаваў у складзе “Дынама” абаронца нацыянальнай зборнай Раман Грабарэнка. У першым сваім матчы ў КХЛ хакеіст выніковымі баламі не адзначыўся.

Пасля крытыкі старшынёй клуба кіраўніцтва "бела-блакітных" і трэнерскага штаба “Дынама” атрымала дзве перамогі з дзвюх магчымых. Выдатна, але да гарантаванага месца ў плэй-оф яшчэ вельмі далёка…

Да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату сталічныя згуляюць яшчэ 21 матч - мінімум у палове з іх трэба перамагаць.

Працягваем далей. Другі этап Кубка свету па біятлоне напярэдадні завяршыўся ў Славеніі. На жаль, без узнагарод для зборнай Беларусі.

Перспектыўнай выглядала жаночая эстафета ў нядзелю - перад апошнім кругам Дар'я Юркевіч была пятай. Аднак захаваць гэты радок на фінішы беларусцы не хапіла сіл - у выніку толькі дзявятае месца. Надзея Скардзіна ў спрынце стала чатырнаццатай,  у гонцы праследавання – шаснаццатай. Гэта лепшае, што можна ўзгадаць з падзей у Славеніі. Ужо ў чацвер стартуе трэці этап - яго прыме Чэхія.

Не пакінем без увагі і падзей валейбольнага Еўрачэленджа. Адразу тры клубы цэнтральнага рэгіёна працягваюць барацьбу ў ім. У 1/16 барысаўскі БАТЭ перамог яшчэ адзін беларускі клуб “Легіён”, 3-0. Мінскі “Будаўнік” саступіў італьянскай “П’ячэнцы”, 1-3, а салігорскі “Шахцёр” расійскаму “Факелу”, 0-3. Паядынкі ў адказ пройдуць 20 снежня.

На гэтым тыдні ўся ўвага толькі біятлону і баскетболу: “Цмокі” заўтра дома стартуюць у другім групавым раундзе Еўрапейскага кубка ФІБА. Падтрымаем мінчан, а біятланісты сваё выступленне ў Чэхіі пачнуць у чацвер спрынтарскай гонкай. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.