Поспехі мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе - не самы выдатны матч у выкананні зборнай Беларусі па футболе, галоўнае - гандбольнае процістаянне беларускага гандбола і развіццё дзіцячага валейбола. Рубрыка "Матчбол" сёння насычана цікавымі спартыўнымі падзеямі.
Наш спартыўны агляд пачнём, мабыць, не з самай прыемнай навіны - на мінулым тыдні зборная Беларусі па футболе сустракалася ў матчы плэй-оф на чэмпіянаце Еўропы супраць Грузіі, і, на жаль, саступіла. У наступным годзе мы на Еўра не згуляем.
Матч зборнай Беларусі па футболе супраць Грузіі ў рамках плэй-оф за выхад на чэмпіянат Еўропы - 2020 перш за ўсё быў псіхалагічнай барацьбой. Такую думку выказаў галоўны трэнер Міхаіл Мархель пасля паражэння нацкаманды з лікам 0:1. Нагадаем, адзіны гол грузіны правялі з пенальці ў самым пачатку першага тайма. Настаўнік адзначыў, што ёсць велізарнае расчараванне ад выніку, бо беларусы настройваліся на перамогу і верылі ў яе. Акрамя таго Мархель, якому было вельмі няпроста даваць пасляматчавыя каментарыі, паведаміў, як будзе накіроўваць зборную на наступную гульню.
Праз чатыры дні зборная Беларусі правяла чарговы матч новага розыгрышу Лігі нацый. У гасцях супраць Літвы. Каманды згулялі ў баявую нічыю, 2:2. На гэтым тыдні беларусы прымуць Казахстан.
Самае прынцыповае гандбольнае супрацьястаянне адбылося на мінулым тыдні. "Мяшкоў Брэст" дабіваецца перамогі над СКА ў шостым туры чэмпіянату краіны па гандболе. Гэта гульня ў новым розыгрышы нацыянальнага першынства стала першай паміж камандамі - «мяшкоўцы» не пакінулі шанцаў сталічнай дружыне 42:25.
У фінале сённяшняга выпуску - аб развіцці дзіцячага валейбола. У Мінску вельмі плённа працуе СДЮШАР валейбольнага клуба "Мінск". У сталіцы прайшлі спаборніцтвы, ініцыяваныя Еўрапейскай канфедэрацыяй валейбола, у якіх асноўны акцэнт зроблены на школы. Менавіта такім чынам будзе павышацца масавасць валейбола, тым больш дзіцячага.
І што тычыцца хакея - мінскае "Дынама" на мінулым тыдні выдатна правяло хатнюю серыю, дабіўшыся пад кіраўніцтвам Канстанціна Кальцова дзвюх перамог у трох матчах. На гэтым тыдні 16 кастрычніка “зубры” будуць прымаць яраслаўскі "Лакаматыў".













