Расказвае Андрэй Казлоў.
Зборная Беларусі па футболе 15 лістапада згуляе матч супраць Іспаніі. Гэтая гульня - адборачная на чэмпіянат Еўропы. А 18 лістапада на Барысаў-Арэне беларусы ў таварыскім матчы прымуць Мексіку. На чале нашай зборнай упершыню Андрэй Зыгмантовіч.
Андрэй Зыгмантовіч змяніў на гэтай пасадзе Георгія Кандрацьева, які паабяцаў, што калі зборная страціць шансы згуляць на Еўра, ён сам падпіша заяву аб адстаўцы. Падпісаў.
Першым сваім выклікам футбалістаў на найбліжейшыя матчы Андрэй Зыгмантовіч журналістаў і балельшчыкаў не здзівіў. Тут няма ні нападаючага БАТЭ Віталя Радзівонава, ні паўабаронцы турэцкага Каньяспора Аляксандра Глеба.
У клубным беларускім футболе, наадварот, ёсць стабільнасць. Няхай мінскае Дынама ў гэтым сезоне сур'ёзна змагалася з жоўта-блакітнымі за тытул, але Барысаў, нягледзячы на няўдачы ў Лізе чэмпіёнаў, стаў першым у Беларусі ў дзявяты раз запар.
Для галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча гэтае чэмпіёнства асабістае. На працягу гэтага сезона ён адчуў небывалую сілу крытыкі. Але ж на фінішы БАТЭ спачатку абгуляў у прынцыповым матчы як раз Дынама, а потым і Нафтан, перамога над якім і прынесла Барысаву чэмпіёнскі тытул.
Вялікі валейбол вяртаецца ў Мінск. Лепшы клуб краіны - мінскі Будаўнік - добра распачынае еўракубкавы сезон. Нашы хлопцы разграмілі балгарскі ЦСКА. 3:0.
Матчы такого ўзроўню ў гэтым сезоне будуць не так часта радаваць мінскіх балельшчыкаў, таму што беларускага клуба ў расійскай Суперлізе не будзе.
Будаўнік разграміў сафійскі ЦСКА, а вось баскетбалісты мінскага клуба Цмокі-Мінск выступілі няўдала. На Мінск-Арэне хлопцы Андрэя Крываноса ў матчы Адзінай лігі ВТБ прайгралі расійскаму Зеніту з такім неверагодным лікам - 58:97.
На гэтым тыдні мы будзем сачыць за зборнай Беларусі па футболе. Сапернікі - Іспанія і Мексіка - удзельнікі апошняга чэмпіянату свету па футболе. Але ж беларускія футбалісты здольныя зрабіць сюрпрыз.














