Рубрыка "Матчбол"

10 июня 2019

Арына Сабаленка вярнулася у топ-10 сусветнага рэйтынгу. На дадзены момант беларуска займае дзясятае месца ў рэйтынгу WТА. Аляксандра Сасновіч трыццаць шостая. Вікторыя Азаранка сорак другая. Сусветны табель абнавілі сёння, а вось пра тыя спартыўныя падзеі, што адбыліся раней, у рубрыцы "Матчбол". Пачнём з футбола: нацыянальная зборная Беларусі, на жаль, саступіла Германіі ў чарговым паядынку кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. Пасля трох матчаў беларусы застаюцца без ачкоў у турнірнай табліцы. Амаль аншлаг - 12 тысяч 510 гледачоў непасрэдна з трыбун "Барысаў-Арэны" сачылі за ходам паядынку паміж зборнымі. Каманда Ігара Крывушэнкі прайграла 0:2. Санэ і Ройс вызначыліся. Гэта паражэнне стала трэцім запар у кваліфікацыі для нашай дружыны. Наперадзе гульня супраць Паўночнай Ірландыi, у якой неабходна перамагаць.

Паядынак Беларусь - Паўночная Ірландыя пройдзе у аўторак таксама на “Барысаў-Арэне”. Пачатак гульні ў 21:45.

Тым часам маладзёжная зборная з больш чым упэўненай перамогі стартавала ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2021 года. Больш за тое, каманда пад кіраўніцтвам Міхаіла Мархеля атрымала самую буйную перамогу ў гісторыі. На стадыёне ў Жодзіне беларусы не пакінулі шанцаў футбалістам з Гібралтара - 10:0! Адзначым, што адкрылі лік гаспадары толькі на 32-й хвіліне, але да канца тайма паспелі вызначыцца яшчэ раз. Восем мячоў прыпалі на другую палову. Сем з іх забітыя ў заключныя 22 хвіліны. Хетт-трыкам у складзе пераможцаў адзначыліся Іван Бахар і Павел Кленьё.

Жаночая зборная Беларусі па валейболе працягвае перамагаць у матчах Залатой Еўралігі

У гасцях нашы дзяўчаты перайгралі Азербайджан - 3:1. Анастасія Гарэлік і кампанія наступны матч правядуць у Фінляндыі 12 чэрвеня. Мужчынская зборная гуляла ў Чэхіі і саступіла мясцовым валейбалістам 1:3. Гэта першая няўдача беларусаў у Залатой Еўралізе. Адзначым, беларускія зборныя пакуль лідзіруюць.

На гэтым тыднi сочым за валейболам: вашай увазе матчы Еўралігі ў сераду і субботу

Паралельна падтрымліваем зборную Беларусі па футболе: у нядзелю цэнтральны паядынак чэмпіянату краіны БАТЭ -  "Шахцёр". Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!