Рубрыка Матчбол

4 августа 2014

Тры клубы ад Беларусі працягваюць барацьбу ў еўратурнірах, і два з іх амаль забяспечылі сабе месца ў раўндзе плэй-оф. За гэтай стадыяй - групавы этап, дзе гуляюць лепшыя клубы Еўропы. Цікава, што ўсе тры каманды прадстаўляюць Міншчыну - гэта барысаўскі БАТЭ, салігорскі Шахцёр і мінскае Дынама. У Матчболе сёння аб гэтым і пагаворым.


Неверагодную гульню у гэтым сезоне еўракубкаў паказваюць беларускія клубы. БАТЭ на жаль саступіў мінімальна ў першым матчы венгерскаму Дэбрэцэну, але ж шанцаў не страціў. Яшчэ будзе сустрэча ў адказ. Куды больш супрацьлеглы вынік паказалі беларусы ў Лізе Еўропы. Шахцёр і мінскае Дынама блізкі да выхаду ў раўнд плэй-оф.


Калісьці быў час, і БАТЭ прымаў сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў на стадыёне Дынама ў Мінску. Зараз усё змянілася. І мінскае Дынама сапернікаў па Лізе Еўропы прымае на Барысаў-Арэне. І зноў хатняя перамога. Адзін гол вырашыў вынік. Ігар Стасевіч навешвае, Ненад Адамавіч завяршае.


БАТЭ прайграў у першым матчы венгерскаму Дэбрэцэну, але ж шансаў, зразумела, не страціў. Заўтра будзе яшчэ матч у адказ. Які пакажа тэлеканал Беларусь 5. Пачатак у 20 гадзін 25 хвілін.


Салігорскі Шахцёр дабіўся значнай перамогі над бельгійскім клубам Зюлтэ - 5:2.


Такім чынам, тры клубы Міншчыны змагаюцца у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы за выхад у раўнд плэй-оф.


У нацыянальным першынстве засталіся тры туры да падзелу на дзве шасцёркі. Група моцных клубаў працягне барацьбу за тытул чэмпіёна, астатнія проста дагуляюць сезон. Вакантныя пакуль што месца пятае і шостае.


Нагадаем, што чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе пасля першага этапу падзеліцца на дзве групы па шэсць каманд. Першыя працягнуць барацьбу за медалі, а другія проста будуць завяршаць сезон.


Футбольны клуб Слуцк, які праводзіць дэбютны сезон у эліце, не збіраецца проста быць статыстам. Да іх у госці прыехалі фтбалісты Тарпеда-БелАЗ, безумоўна, па перамогу. Але ж вяртаюцца ў Жодзіна з паражэннем. Случане паказалі характар і перамаглі 2:1


Наступным днём у госці да Мінска прыехалі футбалісты салігорскага Шахцёра, героі еўракубкаў, і прапусцілі ў свае вароты тры галы. Адказаць не змаглі нават адным. Так што, Мінск ірвецца ў шэсць лепшых клубаў чэмпіянату.


У Мінску прайшоў статусны турнір па більярдзе. На працягу чатырох дзён самыя моцныя спартсмены Еўропы выяўлялі лепшага. Калісьці більярд быў пад забаронай, але ж сёння інтэлектуальная і цікавая гульня. Мяркую, вы з гэтым згадзіцеся.


Цікава было паназіраць яшчэ да старту турніру, як рыхтуюцца сталы.


Але ж і гульні чэмпіянату таксама вельмі зацікавілі. Більярд - гэта ў чымсьці філасофскі від спорту.


Адзін з беларускіх спартсменаў Яўген Курта дайшоў да фіналу, дзе стаў уладальнікам сярэбранага медаля. Але раім вам не толькі сачыць за більярдам. Перш за ўсё, гуляць самім.