Рубрыка “Матчбол”

7 сентября 2015

Цуд не адбыўся. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе вяртаецца з Львова з паражэннем ад зборнай Украіны і развітваецца з марамі аб чэмпіянаце Еўропы. Вынікі гэтай сустрэчы, каментарыі гульцоў і трэнераў, а таксама іншыя навіны беларускага спорту ў рубрыцы “Матчбол”.
Расказвае Андрэй Казлоў.

Нечакана надышла восень, цёплае надвор’е вернецца толькі летам. Так што апранайцеся цяплее, працягвайце займацца спортам і сачыць за ім.

Ужо заўтра на "Барысаў-Арэне" зборная Беларусі па футболе згуляе адборачны матч чэмпіянату Еўропы супраць Люксембурга, але вынік сустрэчы не будзе мець вялікага значэння. Шанцы стаць удзельнікам Еўра нашыя хлопцы страцілі, калі ў суботу прайгралі Украіне.

Пачатак сустрэчы ў Гомелі быў нечаканы для гульцоў зборнай Беларусі. У вароты Андрэя Гарбунова ўкраінцы забілі двойчы. Як адзначыў варатар гаспадароў Андрэй Пятаў, беларусы ў пачатку матча перагарэлі. Тым не менш мы яшчэ прапусцілі, а забіць змаглі толькі аднойчы - Сяргей Карніленка з пенальці.

Моладзевая зборная Беларусі з перамогі пачынае шлях да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў 2017 годзе. У Слуцку хлопцы Ігара Кавалевіча перамаглі моцную зборную Славакіі. Яшчэ ў першым тайме адзіны мяч забіў Яраслаў Яроцкі.

Першая перамога ў Кантынентальнай хакейнай лізе - мінскае “Дынама” ў чацвёртым матчы сезона абыграла фінскі “Ёкерыт”, цікава, што летась менавіта фіны спынілі беларусаў у першым раўндзе плэй-оф.

Антураж "Хартвал-Арэны" не дапамог гульцам фінскага "Ёкерыта". Фіны нічым не здзівілі, і беларусы гэтым скарысталіся, але ў самым канцы трэцяга перыяду. Пераможную шайбу закінуў Раян Веске за чатыры з паловай хвіліны да фінальнай сірэны. А шот-аўт на свой рахунак запісаў варатар “Дынама” Глас.

Ужо на гэтым тыдні нас чакаюць дзве цікавыя спартыўныя падзеі. У Раўбічы ў суботу з’едуцца зоркі біятлона, якія прымуць удзел у "Гонцы легенд". А ў нядзелю адбудзецца доўгачаканы паўмарафон. Прыходзьце і перамагайце, у тым ліку і сябе.