На гэтым тыдні жаночая зборная Беларусі пачынае барацьбу на чэмпіянаце Еўропы. Каманда перажывае змену пакаленняў, таму ад яе многае на дадзены момант не патрабуецца. Тым не менш, нашыя дзяўчаты нацэльваюцца на плэй-оф – вялікае жаданне паўтарыць поспех двухгадовай даўніны. Аб справах жаночай каманды па валейболе раскажам у рубрыцы “Матчбол”. Але спачатку ўспомнім выступленне БАТЭ і “Дынама” ў еўракубках.
БАТЭ і “Дынама” распачалі сезон у элітным раундзе еўракубкаў. Многія чакалі старту нашых каманд у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы. Але доўгачаканы вынік атрымаўся не такім прыемным.
Нямецкая сіла ў футболе адчуваецца ў любым матчы. Калі каманда з Бундэслігі выходзіць у Лігу чэмпіёнаў, гэта гаворыць пра многае. Мабыць, нехта прагназаваў поспех БАТЭ ў матчы з “Баерам”. Але на полі ўсё стала на свае месцы, як бы цяжка ад гэтых слоў нам ні было.
Вось так Неманья Мілунавіч зраўняў лік і даў надзею камандзе на поспех. Але ў другім тайме барысаўчане прапусцілі тройчы. Вынік – 1:4.
У мінскага “Дынама” сапернік быў не такі моцны – чэшская “Вікторыя”. Тым не менш, мінчане саступілі 0:2.
26 верасня беларускія валейбалісткі ўступаюць у барацьбу на чэмпіянаце Еўропы. З вялікімі амбіцыямі, таму што два гады таму зборная Беларусі выйшла з групы. Тым больш, значна змяніўся і склад каманды.
У зборнай Беларусі мы ўжо не бачым такіх валейбалістак, як Марына Тумса, Вольга Пальчэўская, Ганна Шаўчэнка, Кацярына Закрэўская. Усе па розных прычынах не гуляюць зараз за зборную, але змена пакаленняў сёлета відавочная.
Напярэдадні беларускія дзяўчаты ў Мінску згулялі два таварыскія матчы ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы. Сустракаліся з расійскай “Уралачкай”. Спачатку саступілі 0:3, а затым перамаглі 3:1. Аднак галоўны трэнер расійскай каманды - вядомы спецыяліст Мікалай Карполь перад чэмпіянатам Еўропы робіць для нас добры прагноз.
У групе з нашымі валейбалісткамі каманды Харватыі, Балгарыі і Расіі. Будзе складана, але верым у нашых. Сачыце за трансляцыямі чэмпіянату Еўропы на тэлеканале “Беларусь 5”.













