Рубрыка "Матчбол"

30 марта 2020
Футбольны чэмпіянат у  Вышэйшай лізе стартаваў адразу з некалькіх сенсацыйных вынікаў, якія адбыліся і ў другім туры. А вось у фінале хакейнага першынства адбываецца інтрыга. "Шахцёр" у мінулы ўікэнд зраўняў лік серыі, дабіўшыся ў Мінску перамогі над "Юнацтвам". 

Агляд спартыўных навін, таксама і жаночага Суперкубка, глядзіце ў нашай рубрыцы "Матчбол".

Насычаным на падзеі адбываецца старт футбольнага чэмпіятанату краіны. Барысаўскі БАТЭ, напрыклад, саступіў у абедзвюх гульнях, а вось сталічны "Энергетык" нечакана стаў лідарам спаборніцтваў. Падводзім вынікі другога тура футбольнага першынства. 

Другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартаваў матчам-інтрыгай. Да "Тарпеда-БелАЗ", якое ўзначальвае вядомы айчынны спецыяліст Юрый Пунтус, прыехала "Белшына", якая вярнулася ў эліту. У сезоне-2019 трэнер змяніў Бабруйск на Жодзіна. Цяперашняя каманда Пунтуса аказалася больш моцнай - 1:0. Перамогу гаспадарам прынёс Валерый Гарбачык, які вызначыўся ў пачатку другога тайма. У "Белшыны" пасля двух тураў 0 ачкоў, у "Тарпеда" - максімум - 6.

Матч паміж "Энергетыкам" і "Рухам" праходзіў на галоўнай арэне Брэста, яна ў першым тайме апынулася шчаслівай для гасцей. "Энергетык", які ў першым туры, сенсацыйна перамог БАТЭ, адкрыў лік на 43-й хвіліне і трымаў перавагу да фінальнага свістка. 1:0 на карысць мінчан.

Дзеючы чэмпіён краіны - брэсцкае "Дынама" перамагае ў другім туры першынства Беларусі. У Слуцку каманда з горада над Бугам дзякуючы дакладнаму ўдару Арцёма Мілеўскага на 19-й хвіліне абгуляла мясцовую аднайменную каманду 1:0, такім чынам у "Брэста" стала 4 балы, на старце, нагадаю, "Дынама" дома згуляла ўнічыю са "Смалявічамі" 1:1 .

Пятнацаціразовы чэмпіён краіны БАТЭ ўпершыню ў сваёй гісторыі прайграў два стартавыя матчы ў рамках чэмпіянату Беларусі: пасля няўдачы ў гульні з "Энергетыкам" "жоўта-сінія" сенсацыйна саступілі "Славіі". На гэты раз у Мазыры. Пры гэтым лік адкрыў Вілюмсон, але дубль Мельнікава прымусіў капітуляваць барысаўчан, гаспадары перамаглі 2:1.

У дэрбі "Мінска" і "Дынама" каманды зладзілі галявую феерыю: пасля першага тайма гараджане вялі 3:0: Хвашчынскі, Чаговец і Грыбоўскі забівалі. У другім адрэзку паядынку Шыкаўка з пенальці і Бахар з гульні вызначыліся, але на большае часу не хапіла. 3:2 - перамога дружыны Андрэя Разіна.

Абвёў галкіпера, але не трапіў у пустыя вароты! Адзін з самых кур'ёзных эпізодаў другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны герой - нападаючы "Смалявічаў" - Іван Верас у матчы супраць "Іслачы". Форвард мог аднавіць парытэт, але ў выніку лік не змяніўся - зноў перамогу "ваўкам" прынёс дакладны ўдар гвінейца Мамо Янсане - 1:0.

У другім нядзельным матчы першую перамогу здабыў "Нёман". Гродзенцы двойчы ў другім тайме трапілі ў вароты "Віцебска" - Гегам Кадымян з гульні, Гіоргій Кантарыя з пенальці - 2:0. Пасля двух тураў 4 клубы маюць 100-працэнтны вынік. Гэта "Мінск", "Энергетык-БДУ", "Іслач" і "Тарпеда-БелАЗ".

Шосты раз у гісторыі жаночая каманда футбольнага клуба "Мінск" перамагае ў розыгрышы Суперкубка Беларусі. Напярэдадні на стадыёне па вуліцы Маякоўскага былі абгуляныя дзяўчаты з каманды "Зорка-БДУ». 5:0. Акрамя таго, на 34-й хвіліне ўладальніцы трафея не рэалізавалі пенальці.

Пасля разгрому напярэдадні 1:5 "Шахцёр" на "Чыжоўка-Арэне" ўсё ж перамагае "Юнацтва" ў другім паядынку фіналу Кубка Прэзідэнта: Бокун ў першым перыядзе лік адкрыў, Камбовіч амаль адразу парытэт аднавіў, затым Даніла Карабанаў аформіў дубль, Стэфановіч скараціў адставанне - на большае часу не хапіла гарнякі мацнейшыя -  3:2.

Цяпер цікавая хакейная серыя пераязджае ў Салігорск: наступная гульня пройдзе ў аўторак. Абавязкова сачыце за трансляцыямі фінала на тэлеканале "Беларусь 5."