Рубрыка "Матчбол"

28 октября 2019
Сталічнае хакейнае "Дынама" зноў прайграе. На гэты раз з лікам 2:3. Гэта паражэнне восьмае запар для “зуброў”. А вось Арына Сабаленка ў бліскучым стылі перамагае ў Кітаі.

Больш падрабязна - Станіслаў Ліпскі.

Рубрыка "Матчбол" на гэтым тыдні завітала ў Салігорск на цэнтральны паядынак 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе - “Шахцёр” прымаў БАТЭ, і, безумоўна, у бліскучым антуражы.

Амаль аншлаг на трыбунах мясцовага стадыёна. Лагічны факт - дзеючы чэмпіён прыехаў у горад. Каманда Ташуева таксама працягвае змагацца за першае месца турнірнай табліцы - перамога над барысаўчанамі павялічвала б верагоднасць агульнага поспеху, аднак здабыць вікторыю ў гарнякоў не ўдалося.

Нічыя 2:2 - вынік сустрэчы: на дакладныя стрэлы Стасевіча і Міліча адказалі Бодул і Януш.

Адставанне барысаўчан ад “Дынама-Брэст” 9 балаў. "Дняпро" - наступны сапернік БАТЭ, а вось "Шахцёр" чакае ў нядзелю складаны матч супраць "Дынама" ў Брэсце. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 17:30.

Арына Сабаленка тым часам выдатна выступіла на тэнісным турніры ў кітайскім Чжухаі.

Беларуска атрымала чатыры вікторыі запар на спаборніцтвах "Эліт трофі" і дзякуючы гэтаму стала трыумфатарам турніру ў Кітаі. У фінале мінчанка перамагала Кікі Бертэнс 6:4,6:2. Такім чынам гэты сезон Арына завяршыла ў статусе адзінаццатай ракеткі свету. На гэтым тыдні мінчанка ў тандэме з Элізэ Мертэнс выступіць у Шэньчжэне ў парным разрадзе выніковых спаборніцтваў WТА. Падтрымліваем Арыну разам!

Сталічнае “Дынама” напярэдадні атрымлівае адзін бал у паядынку супраць “Салават Юлаева” ў чарговым паядынку рэягулярнага чэмпіянату КХЛ. 2:0 выйгравалі “зубры”, здавалася, “дынамаўцы” на хатняй арэне, нарэшце, атрымаюць вікторыю, аднак усё ж госці былі мацнейшымі ў авертайме 3:2. 8 матчаў запар прайгралі мінчане і на гэты момант займаюць перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. У сераду ў Чалябінску “Дынама” згуляе супраць мясцовага “Трактара”.

На гэтым тыдні сочым за хакейнай Экстралігай, сталічным “Дынама” ў КХЛ - каманду чакае выязная серыя, а ў сераду баскетбалісты сталічных “Цмокаў” згуляюць супраць “Дняпра” ў Кубку ФІБА.Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.