Рубрыка "Матчбол"

25 января 2021

Сталічнае хакейнае "Дынама" літаральна праз гадзіну на "Мінск-Арэне" згуляе супраць прамога канкурэнта за месца ў плэй-оф КХЛ. "Зубры" прымуць "Поўначсталь". Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:00. Крыху пра спорт і падзеі мінулыя ў рубрыцы "Матчбол".

Зборная Беларусі па гандболе не здолела выйсці ў плэй-оф чэмпіянату свету, нават нягледзячы на перамогу ў апошнім паядынку асноўнага раўнда спаборніцтваў над Паўночнай Македоніяй.

30:26, каманда Юрыя Шаўцова была больш моцнай. Аднак паражэнне дагэтуль гаспадарам планетарнага форуму - егіпцянам - перакрэсліла шанцы прадоўжыць барацьбу за медалі першынства. А ўлічваючы нічыю ў гульні супраць Швецыі, крыўдна ўдвая. Менавіта шведы ідуць далей, уласна як і Егіпет. Лепшым бамбардзірам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету стаў Мікіта Вайлупаў. У яго актыве 35 дакладных выстралаў.

Чвэрцьфіналы турніру пройдуць у сераду, фінал - у нядзелю. За гульнямі чэмпіянату свету сачыце на "Беларусь 5".

За два крокі ад п’едэстала завяршыла жаночая зборная Беларусі выступленне ў эстафеце на 7-м этапе Кубка свету па біятлоне. 5-е месца ў актыве нашых дзяўчат у Антхольцы.

Да медалёў не хапіла 25 секунд. Стральба гэтым разам не дазволіла беларускам падняцца вышэй: 14 дадатковых патронаў выкарысталі Алімбекава і кампанія, пры гэтым паказаўшы лепшы лыжны ход. Шматабяцаюча выглядаюць шанцы беларусак на эстафету, якая пройдзе ў рамках чэмпіянату свету ў Славеніі. У Італіі ж лепшымі сталі расіянкі, другое месца ў Германіі, бронза ў Францыі. Планетарны форум стартуе 10 лютага.

Валейбалісткі "Мінчанкі" перамагаюць "Ліпецк" у чарговым туры рэгулярнага сезона Суперлігі Расіі, 3:2. Гэта пятая вікторыя беларусак у спаборніцтвах у 12 матчах. Да зоны плэй-оф 10 балаў. У наступнай гульні "Мінчанка" 27 студзеня сустрэнецца з "Уралачкай".

А вось баскетбалісты сталічных "Цмокаў" у адзінай Лізе ВТБ, на жаль, саступаюць эстонскаму "Калеву" напярэдадні, 72-80. "Драконы" пасля гэтага паражэння апусціліся на 12 радок спаборніцтваў. Наперадзе гульня супраць "Унікса".

На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакейнай Экстралігай, сталічным "Дынама" ў КХЛ і, безумоўна, чэмпіянатам планеты па гандболе сярод мужчын. А ў выхадныя вашай увазе