Рубрыка "Матчбол"

10 сентября 2018

На мінулым тыдні сталіца прымала гульні хакейнай Лігі чэмпіёнаў і, нарэшце, праз 6 гадоў - матч з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. Каманда Ігара Крывушэнкі на адноўленым стадыёне "Дынама" з перамогі стартавала ў Лізе нацый. Падрабязнасці ў рубрыцы "Матчбол".

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Ліга нацый - гэта новы турнір УЕФА, які дае выдатную магчымасць не самым моцным камандам Старога Свету заваяваць права ўдзелу ў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, беларусам для гэтага трэба стаць лепшымі сярод 16 зборных.

Усе гэтыя каманды прыкладна аднаго ўзроўню. Першую з іх мы перамаглі ў субботу. На адноўленым “Дынама” прымалі зборную Сан-Марына, дубль Драгуна і дакладныя выстралы Стасевіча, Кавалёва і Сарокі дазволілі атрымаць вікторыю, 5:0. Дарэчы, гэты паядынак стаў першым для зборнай на “Дынама” пасля рэканструкцыі арэны.

Паралельна ў нашай групе Люксембург перайграў Малдову, 4:0. Менавіта ў Кішынёве супраць мясцовай зборнай заўтра і згуляюць беларусы. Пачатак гульні ў 21:45.

А вось справы ў беларускіх хакейных каманд складваюцца, мякка кажучы, не вельмі паспяхова. Сталічнае “Дынама” пакуль без перамог у КХЛ, “Юнацтва” напярэдадні саступіла “Мюнхену”.

У рамках групавога этапа Лігі чэмпіёнаў каманда Міхаіла Захарава атрымала трэцяе паражэнне ў чатырох гульнях. Цяпер, каб выйсці ў наступны раўнд спаборніцтваў, мінчанам неабходна перемагаць у асноўны час фінскі клуб ТПС і пры гэтым у паралельных матчах разлічваць на пройгрыш “Мюнхена” ў паядынках супраць “Мальмё”.

“Дынама” ў КХЛ пасля трох паражэнняў запар сёння на “Мінск-Арэне” паспрабуе гэтую непрыемную серыю спыніць. У 19:30 “зубры” згуляюць супраць “Ёкерыта”. Час паспець на гульню яшчэ ёсць. Аднак калі не атрымліваецца, сачыце за паядынкам на “Беларусь 5”.

На гэтым тыднi, акрамя футбола і хакея, сочым за тэнісам. У пятніцу пачнецца матчавая сустрэчы Кубка Дэвіса: Расія – Беларусь. У чацвер мужчынская зборная Беларусі па баскетболе стартует ў другім раўндзе кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. Паралельна вашай ўвазе чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.