Рубрыка "Матчбол"

23 марта 2020
Паўфіналы Кубка Прэзідэнта - у авангардзе спартыўных падзей краіны. Хакейная зборная Беларусі працягвае збор на “Чыжоўка-Арэне”, а першы тур першынства краіны па футболе здзівіў прыхільнікаў гульні нумар адзін. Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол".

Сенсацыйна на мінулым тыдні стартаваў 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе.  “Энергетык-БДУ” перамог БАТЭ, дзеючы чэмпіён таксама страціў ачкі.

Барысаўчане былі безумоўнымі фаварытамі супрацьстаяння ў гульні супраць "студэнтаў", аднак ужо ў першым тайме легіянер з Узбекістана Яхшыбоеў аформіў дубль, трэці мяч у вароты гасцей забіў чарнагорац Бакіч. Удар Скавыша жоўта-сініх не выратаваў, 3:1, БАТЭ саступіў.

Юрый Пунтус пачынае сезон з перамогі ў Салігорску. Раней “Шахцёр” выбіў “Тарпеда-БелАЗ” з Кубка краіны, але ў чацвер жодзінская каманда адпомсціла аднаму з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства. У дададзены час забіў бразільскі паўабаронца Габрыэль, 1:0. 

Услед за віцэ-чэмпіёнам (БАТЭ)  і бронзавым прызёрам мінулага першынства (“Шахцёрам”) у першым туры новага сезона страчвае ачкі і чэмпіён. Брэсцкае “Дынама” прымала  “Смалявічы”. Госці на 55-й хвіліне адкрылі лік пасля дакладнага стрэлу Уладзіслава Мухамедава. Аднак на 69-й абаронца гаспадароў Габі Кікі забіў у адказ. Вынік – нічыя, 1-1. Гэта, безумоўна, поспех для каманды цэнтральнага рэгіёна.

Мінскае "Дынама" саступіла абсалютнаму дэбютанту Вышэйшай лігі – "Руху" 0:1, з астатніх вынікаў вызначым перамогу "Мінска" над "Белшынай" 3:1, "Іслач" перамагла "Нёман" 1:0.

У Кубку Прэзідэнта  сталічнае хакейнае "Юнацтва" выйшла ў фінал спаборніцтваў, а вось у другой пары паўфіналістаў ("Нёман" – "Шахцёр") серыя працягваецца.

У пятым матчы серыі з "Дынама-Маладзечна" на "Чыжоўка-Арэне" мінчане адкрылі лік у канцы першага перыяду. Сцефановіч вызначыўся. У другой трэці Асіпкова прабілі яшчэ чатыры разы. Як вынік - варатара замянілі. На пляцоўку выйшаў Талапіла. Мікіта прапусціў аднойчы. 0:6 у матчы і 1:4 у серыі.

"Шахцёр" на дамашняй арэне напярэдадні мог заваяваць пуцёўку ў фінал, аднак "гарнякі"  саступілі ў авертайме ў шостым матчы серыі "Нёману" 1:2. Супрацьстаянне прадоўжыцца заўтра.

На гэтым тыдні сочым за футболам: вас чакае другі тур чэмпіянату краіны. Паралельна хакей - плэй-оф Вышэйшай лігі і Кубак Прэзідэнта. У суботу СКА згуляе супраць БГК.

Усё гэта на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!