Рубрыка "Матчбол"

9 ноября 2015

Беларуска Вікторыя Азаранка сезон завершыць на 22-ім месцы ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Яшчэ адна наша спартсменка – Аляксандра Сасновіч - 101-я ракетка свету. Міжнародная арганізацыя сёння апублікавала адноўлены рэйтынг і падвяла вынікі года.

А вось футбалістам барысаўскага БАТЭ і сталічнага "Дынама", нягледзячы на тое што нацыянальны чэмпіянат завершаны, яшчэ трэба выйсці на афіцыйныя матчы: Еўракубкі чакаюць абодва калектывы.

Рубрыка "Матчбол" на гэтым тыдні разам з футбольным клубам БАТЭ завітала ў Барселону на паядынак Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай аднайменнай каманды. І нават нягледзячы на вынік сустрэчы эмоцыі ад гульні застануцца ўражальнымі.

Па-першае, стадыён "Камп Ноу" – адзін з самых вядомых на планеце. Для кожнага футболіста вялікі гонар згуляць тут. Па-другое, "Барселона" – дзеючы пераможца турніру, таму вопыт ад паядынкаў супраць такіх моцных апанентаў бясцэнны. Па-трэцяе, каманда паказала ў сваім выкананні добры футбол. Калі б вось у гэтым эпізодзе арбітр не назначыў спрэчны пенальці, гульня магла скласціся інакш.

У паралельным матчы італьянская "Рома" выйграла ў "Баера" з Германіі 3:2, і такім чынам каманда выйшла на трэцяя месца. Клуб БАТЭ пакуль чацвёрты. Каб выступіць вясной у Еўракубку, барысаўчанам трэба мінімум адзін раз пермагаць у двух апошніх матчах. 28 лістапада жоўта-сінія дома згуляюць супраць "Баера".

А зараз вяртаемся на радзіму: падчас адсутнасці БАТЭ на "Барысаў-Арэне" гэтай восенню сталічнае "Дынама" праводзіць на гэтым стадыёне дамашнія матчы Лігі Еўропы.

"Вільярэал" быў наступным сапернікам мінчан. У гэтай гульні мы першымі адзначыліся. Дарэчы, гол Максіма Вітуса ўвогуле стаў першым на групавым раундзе ў выкананні “сталічных”, аднак, на жаль, гэтага не хапіла для перамогі. За астатні час паядынку іспанцы здолелі правесці два дакладныя выстралы і атрымала вікторыю 2:1, а мінскае "Дынама" згубіла нават тэарэтычныя шанцы на працяг барацьбы за выхад у плэй-оф.

На гэтым тыдні падтрымліваем сталічнае "Дынама" – каманда правядзе тры гульні на "Мінск-Арэне". Баскетбалісты "Цмокаў" у сераду выступяць у Кубку ФІБА: там жа згуляюць супраць фінскай "Катаі", і ў гэты ж дзень валейбол жаночы – "Мінчанка" стартуе ў Кубку выкліку матчам супраць АЕЛа з Грэцыі. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.