Рубрика “Матчбол"

21 декабря 2020

Зімовы час – гэта не прычына пераставаць займацца спортам. Насупраць, акрамя лыжных трас і каткоў ёсць і іншыя актыўныя заняткі. Напрыклад, забег на вынослівасць, які напярэдадні праходзіў на схілах Раўбіч. У “Матчболе” сёння пагаворым таксама пра біятлон і пра сусветны рэкорд у плаванні, якія ўстанавіў беларускі атлет.


Аматары здаровага ладу жыцця напярэдадні правялі апошні масавы забег у гэтым сезоне

Да прафесійнага спорту ў нашым традыцыйным аглядзе мы абавязкова вернемся, а на пачатку рубрыкі “Матчбол” сёння – спаборніцтвы сярод тых, што выхадныя праводзяць заўсёды вельмі актыўна. Увага! Пасля прагляду ў вас можа з’явіцца жаданне таксама ўвайсці ў рады бегуноў.
Аматары здаровага ладу жыцця напярэдадні правялі апошні масавы забег у гэтым сезоне, прыняўшы ўдзел у гонцы па перасечанай мясцовасці ў ваколіцах Раўбіч у Мінскім раёне. Bison Trail  адрозніваецца ад разнастайных забегаў у краіне тым, што ўсе яго ўдзельнікі пераадольваюць не толькі доўгую дыстанцыю, пры гэтым выбраўшы свой камфортны кіламетраж, але і робяць гэта ва ўмовах максімальнай складанасці - адразу некалькі пад’ёмаў па ўзвышшы неабходна пераадолець перад фінішнай мяжой. Галалёдзіца толькі ўзмацніла складанасць праходжання дыстанцыі, аднак да канца дайшлі абсалютна ўсе, хто заявіўся. Такі від забегаў ўжо некалькі гадоў набірае папулярнасць у беларусаў - абсалютна ўся квота месцаў для ўдзельнікаў была забраніравана загадзя.
Забегі з рознымі элементамі складанасці праходжання дыстанцыі ў такім фармаце пройдуць у наступным годзе - першыя плануюцца ў ліпені ў гарналыжным цэнтры ў Лагойску. А зараз - да фенаменальнага дасягнення Ільі Шымановіча.

Беларускі плывец устанавіў новы сусветны рэкорд!

На адкрытым чэмпіянаце краіны, які гэтымі днямі праходзіў у Брэсце, Ілья стаў лепшым на дыстанцыі 100 метраў брасам на кароткай вадзе. Вынік Шымановіча 55,34 сотыя секунды - гэта на 0,07 лепш за папярэдні рэкорд планеты, які належаў брытанцу Адаму Піці, ён быў устаноўлены 22 лістапада.Нягледзячы на безмедальны біятлонны ўікенд, лакальныя дасягненні ёсць ў нашых спартсменаў і па выніках 4 этапа Кубка свету ў аўстрыйскім Хахфільцэне. Напрыклад, адразу тры беларускі прабіліся ў гонку з масавага старту ўпершыню з сакавіка 2018 года. У 30 лепшых прынялі ўдзел Ганна Сола, Алена Кручынкіна і Дзінара Алімбекава. Пасля этапу ў Аўстрыі лідар нацыянальнай каманды – Алімбекава – знаходзіцца на пятай пазіцыі ў агульным заліку Кубка свету.


Цяпер біятлон адыходзіць на першую паўзу ў гэтым сезоне

Пасля чатырох этапаў спартсмены не выйдуць на старт у Кубку свету амаль на працягу трох тыдняў. Але на будучым тыдні адбудзецца святочная Калядная гонка ў Германіі, у якой возьмуць удзел Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Будзем хварэць за нашых!