Валейбольны клуб "Мінчанка" ўпершыню ў гісторыі выходзіць у фінал шасці жаночай суперлігі Расіі. У матчы ў адказ супраць "Ленінградкі" сталічны клуб перамог з лікам 3:1 і прадоўжыць барацьбу за медалі першынства. Рубрыка "Матчбол" працягне выпуск.
Футбол, безумоўна, у авангардзе спартыўных падзей. Другі тур чэмпіянату краіны прайшоў без сенсацый. "Шахцёр" перамагае зноў, а вось БАТЭ і мінскае "Дынама" ачкі страчваюць.
Чарговыя 3 балы "Шахцёр" здабывае ў супрацьстаянні з "Энергетыкам-БДУ". Кендыш і Сачыўка вызначыліся ў першым тайме, Васільеў паставіў кропку ў гульні: 1:2 "студэнты" саступілі. Яшчэ адзін прэтэндэнт на медалі - сталічнае "Дынама" - згуляла ўнічыю з віцебскім, 0:0. На вашым экране супрацьстаянне БАТЭ і "Дынама-Брэст", дзе Яўген Яблонскі на апошняй хвіліне мог прынесці перамогу барысаўчанам, але паўабаронцу не хапіла дакладнасці - вынік 0:0.
Вызначым і перамогу "Тарпеда-БелАЗ". Каманда Юрыя Пунтуса з лікам 1:0 перамагла мазырскую "Славію". Здзіўляе "Іслач" - каманда з Мінскага раёна на першым месцы. У другім туры "ваўкі" былі мацнейшымі за "Смаргонь", 2:0.
У Кубку Прэзідэнта па хакеі стартавалі паўфінальныя серыі. На дадзены момант яны складваюцца не на карысць каманд цэнтральнага рэгіёна. Лік у супрацьстаянні "Юнацтва" і "Металурга" 1:1, а вось яшчэ адзін прадстаўнік Мінскай вобласці - "Шахцёр" - увогуле саступае "Гомелю" па матчах 1:2.
Напярэдадні "гарнякі" саступілі 3:4.
А вось ці здолее "Юнацтва" выйсці наперад у серыі супраць "Жлобіна", даведаемся ўжо сёння. Праз паўтары гадзіны трэцяя гульня супрацьстаяння стартуе на пляцоўцы "Металурга".
Выдатным атрымаўся для нас апошні, 10, этап Кубка свету па біятлоне. Жаночая зборная заваявала 5-е месца ў агульным заліку Кубка нацый. Гэта значыць, у наступным сезоне Беларусь мае магчымасць выстаўляць на гонку адрзу 6 біятланістак.
Спрынт атрымаўся ў нашых дзяўчат значна лепшым, чым у біятланістак Расіі. Менавіта з імі мы спрачаліся за агульны пяты радок. У суботу поспех беларусак замацавала Ганна Сола. У складаных умовах надвор'я стала трэцяй. Гэта ўзнагарода першая для спартсменкі ў Кубку свету.
У нядзелю Дзінара Алімбекава стала другой у мас-старце, дзякуючы гэтаму яна захавала за сабой сінюю майку лідара сезона. Яна лепшая сярод біятланістак, якім за 25 гадоў. Перадалімпійскі сезон, безумоўна, атрымаўся выдатным для нашай краіны. А пакуль развітваемся з біятлонам да зімы.
Акрамя хакея, на гэтым тыдні сочым за чэмпіянатам свету па фігурным катанні, нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. Каманда Мархеля згуляе супраць Гандураса і Эстоніі, паралельна вашай увазе тэнісны турнір у Маямі. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.
Рубрыка "Матчбол"
22 марта 2021













