Рубрыка "МатчболРубрыка "Матчбол""Рубрыка "Матчбол"

22 февраля 2021
Арына Сабаленка - пераможца Australian Open у парным разрадзе. Перамогу мінчанка атрымала з прадстаўніцай Бельгіі  Эліз Мертэнс. Гэты беларуска-бельгійскі тандэм  нумар адзін у свеце. А вось вынікі чэмпіянату свету па біятлоне падвядзём у рубрыцы "Матчбол".

Біятлон у авангардзе спартыўных падзей. Адна ўзнагарода -  такі вынік зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету. У суботу ў Славеніі нашы дзяўчаты спыніліся  за  адзін крок ад п’едэстала ў эстафеце.

У гэтага квартэта ўжо быў п'едэстал у цяперашнім сезоне. Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна 16 студзеня на шостым этапе Кубку свету ў нямецкім Аберхофе заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. Таму чарговаму поспеху нашай каманды наўрад ці зараз хтосьці б здзівіўся.

У Славеніі пасля трох этапаў беларускі займалі другое месца, аднак на апошнім адрэзку гонкі  Алена Кручынкіна выкарыстала тры дадатковыя патроны. Гэтага хапіла саперніцам, каб апярэдзіць нашу біятланістку. Як вынік - чацвёртае месца. Перамаглі нарвежкі, на другой пазіцыі  Германія, Украіна на трэцім месцы.

Такім чынам бронза Ганны Солы - адзіная ўзнагарода на турніры. Цікава, як будзе складвацца эстафета у алімпійскім Пекіне? Даведаемся праз год.

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" - уладальнікі Суперкубка Беларусі. У тытульным паядынку каманда Віктара Бекшы перамагла сталічны "Будаўнік".

Прынцыповы сапернік "гарнякоў"  на гэты раз бліскуча пачаў паядынак  і выйграў першую партыю. Адзначым, асноўны абаронца "Шахцёра" Станіслаў Забароўскі перад гульнёй атрымаў траўму, аднак нават нагледзячы на гэты факт  салігарчане перамаглі тры наступныя партыі і атрымалі Суперкубак -  3:1. 

Няўдалую серыю "Будаўнік" паспрабуе завяршыць у чвэрцьфінальнай гульні чэмпіянату Беларусі. 27 лютага каманда Аляксандра Сінгаеўскага згуляе супраць "Заходняга Буга". У яшчэ адной пары "Легіён" за пуцёўку у Фінал чатырох паспрачаецца з віцебскім "Марка". "Шахцёр" і гомельская "Энергія" ўжо чакаюць сваіх сапернікаў па вырашальнай серыі як лепшыя дзве каманды рэгулярнага чэмпіянату.

На гэтым тыдні сочым за хакеем. "Дынама" працягвае барацьбу за плэй-офф КХЛ. У Экстралізе пройдуць апошнія гульні рэгулярнага чэмпіянату. Паралельна атрымліваем асалоду ад футбольных Еўракубкаў. 

Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.