Рубрыка “Матчбол”

11 января 2021

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае ўпэўненае выступленне на першым у сезоне турніры міжнароднай жаночай асацыяцыі, які праходзіць у Абу-Дабі. Сёння раніцай яны выйшла ў паўфінал, абыграла Алену Рыбакіну з Казахстана. У 1/2 нашу спартсменку чакае барацьба з Марыяй Сакары з Грэцыі.

Яшчэ больш спартыўных падзей у нашай рубрыцы панядзелка “Матчбол”.

Тры перамогі запар, улічваючы вікторыю над СКА, выдатны старт сталічнага “Дынама” пасля новага года ў КХЛ (атрымаць чацвёртую, на жаль, не дазволілі хакеісты маскоўскага “Дынама”).

З футбольным лікам каманда Уладзіміра Крыкунова перамагла “зуброў”, 2:0. Міронаў і Муранаў вылучыліся. А дагэтуль мінчане перамаглі “Авангард”, СКА і рыжскае “Дынама”. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі беларускі клуб пакуль на пятым месцы, ужо праз гадзіну чарговы паядынак чакае мінчан, у госці завітае магнітагорскі “Металург”. На жаль, не дапамогуць бела-блакітным сёння Раян Спунер і Брэнан Менел. Прамая трансляцыя гульні вас чакае на “Беларусь 5”.

Паспяхова выступіла на пятым этапе Кубка свету па біятлоне Алена Кручынкіна. Усе гонкі ў топ-10, спаборніцтвы праходзяць у Аберхофе.
А калі быць больш дакладным, то ў Алены 9-е месца ў спрынце і 8-е ў пасьюце. А вось лідар зборнай на дадзены момант Дзінара Алімбекава няўдала выступіла ў спрынце, аднак здолела адыграць 21 пазіцыю ў праследаванні. Як вынік на фінішы яна 16-я, у агульным заліку беларуска 5-я. У змяшанай эстафеце беларусы ўвогуле спыніліся за адзін крок ад п’едэстала - 4 месца, а вось пермаглі нечакана расіяне.

6 этап таксама пройдзе ў Аберхофе і стартуе ў сераду.

Баскетбалісты сталічных “Цмокаў” парадавалі ў суботу. Беларускі клуб абыграў на дадзены момант чацвёртую каманду Адзінай лігі ВТБ - дружыну з Ніжняга Ноўгарада, 77:76. Гэта другая вікторыя "цмокаў" у турніры. Пакуль каманда на 11-м месцы.

17 студзеня “Цмокі” прымуць клуб з Польшчы “Зялёна Гура”.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакейнай Экстралігай, безумоўна, чэмпіянатам планеты па гандболе сярод мужчын (у першай гульні беларусы ў чацвер сустрэнуцца з расіянамі), паралельна цікавімся біятлонам - шостым этапам Кубка свету. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерыдаёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова ўбачымся.