Рубрыка "Матчбол"

25 мая 2020
Працягваем абмяркоўваць перамогу БАТЭ. Напярэдадні прыемна для барысаўчан завяршыўся гарачы паядынак фіналу Кубка Беларусі па футболе з брэсцкім “Дынама”. Чацвёрты раз БАТЭ стаў уладальнікам ганаровага трафея. У “Матчболе”  вынік і эмоцыі фіналу.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Сёння спартыўны агляд у рубрыцы “Матчбол” пачынаем с самага сэрца беларускага футбола - у фінале Кубка Беларусі сустракаліся лепшыя на сёння клубы краіны - барысаўскі БАТЭ і брэсцкае “Дынама”. Эмоцыі вырашальнага матча  далей.

Гэта быў вельмі яскравы паядынак, які адназначна варты фіналу Кубка Беларусі па футболе, тым больш у ім прымалі ўдзел чэмпіёны апошніх двух гадоў - БАТЭ і “Дынама-Брэст”. Асноўны час завяршыўся безгалявой нічыёй,  у дадатковыя два таймы, здавалася, будзе таксама. Але абаронца БАТЭ Захар Волкаў быў супраць, забіўшы на 121-й хвіліне.

Безумоўна, менавіта для БАТЭ гэты трафей вельмі значны на гэтым этапе, пасля таго як каманда мінулай зімой правяла перабудову.

Да падзей чэмпіянату Беларусі, дзе таксама адбылося супрацьстаянне БАТЭ і “Дынама-Брэст”. Але адразу некалькі гульняў 10 тура зацікавілі аматараў футбола, напрыклад, сустрэча “Іслачы” і “Энергетыка”,  таксама “Віцебска” і мінскага “Дынама”.

І менавіта ў Брэсце быў дадзены старт 10 туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Першы ж матч - сапраўдная адметнасць тура: сустракаліся дзеючы чэмпіён “Дынама” і самы тытулаваны беларускі клуб  - барысаўскі БАТЭ, які і адкрыў лік у паядынку на 31-й хвіліне намаганнямі Станіслава Драгуна. Але яшчэ да перапынку дынамавец Мілеўскі ўсталёўвае парытэт, 1-1. Быў шанц у Арцёма і ў другім тайме, калі разам з Савіцкім яны ў выніку не змаглі адправіць мяч у практычна пустыя вароты. Літаральна праз хвіліну Павел Няхайчык быў дакладны і выводзіць БАТЭ наперад, а затым ужо вызначыўся і Міліч, 3-1. Дзякуючы гэтай перамозе БАТЭ, як бы ні былі сыграны астатнія паядынкі 10-га тура, застанецца лідарам турнірнай табліцы. Так у выніку і адбылося. 

Вельмі выніковую гульню прадэманстраваў салігорскі “Шахцёр”, які пасля разгрому 4-0 “Белшыны” застаўся у лідарах чэмпіянату краіны. Адным з герояў сустрэчы стаў малады Дзмітрый Падстрэлаў, які аформіў дубль. А галкіпер “гарнякоў” Аляксандр Гутар правёў 100 сухіх матчаў у сваёй кар'еры.

Заключны матч 10-га тура чэмпіянату краіны прымаў “Віцебск” і гаспадары вырвалі нічыю з мінскім "Дынама", 1:1. На дакладны ўдар Івана Бахара адказаў Іон Нікалаеску. У клубаў па 13 ачкоў, паўночнікі – 8-я, сталічная -  на 10-й пазіцыі.

Ужо на гэтым тыдні звяртаем вашу ўвагу - адбудуцца матчы 11-га тура. Тым часам чэмпіянат Беларусі правёў ужо трэцюю частку ўсёй дыстанцыі.