Рубрыка "Матчбол"

24 августа 2020
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка сёння паспрабуюць выйсці ў 1/8 прэстыжнага тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці. За паядынкамі з удзелам беларусак сачыце ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 22 гадзіны. А ў нас зараз дайджэст мінулых спартыўных падзей.

Футбол  зноў у авангардзе спартыўных падзей! Вызначыўся трыумфатар Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ і “Нёман” згулялі ў цэнтральным паядынку 22 тура чэмпіянату краіны.

Каманда Ігара Кавалевіча з гульнёй у запасе і адставаннем усяго два балы падыходзіла да супрацьстаяння з барысаўчанамі: нягледзячы на тое, што “Нёман” гуляў дома, фаварытам сустрэчы значыўся БАТЭ. І свой статус жоўта-сінія падцвердзілі на 42 хівіліне - Скавыш вызначыўся, напачатку другога тайма Няхайчык зрабіў лік 2:0, так паядынак і завяршыўся.

Дзякуючы гэтай вікторыі БАТЭ ў турнірнай табліцы дагнаў “Шахцёр”, які нечакана саступіў “Іслачы” 2:4. І ў “гарнякоў”,  і ў барысаўчан па 43 балы. “Нёман” пакуль трэці. 

Вызначыўся напярэдадні нарэшце ўладальнік Кубка футбольнай Лігі чэмпіёнаў - лепшай камандай мінулага сезона стала “Баварыя”. У фінале мюнхенцы 1:0 перамаглі французскі “Пары Сэн Жармен”. Адзначым, клуб з Гемраніі атрымаў 11 вікторый з 11 магчымых  у гэтым турніры.

Тым часам стартаваў новы сезон Лігі чэмпіёнаў. “Дынама-Брэст” у першым раўндзе прайшоў “Астану” з Казахстана 6:3. Ужо ў гэтую сераду брэстаўчане на хатняй арэне сустрэнуцца з “Сараева” з Босніі і Гэрцагавіны. Гульня пройдзе без гледачоў на трыбунах.

“Брэст” усё ж перамагае ў вырашальным паядынку Кубка Беларусі па гандболе. “Армейцы” сталіцы прайгралі ўсяго адзін мяч!

Паядынак праходзіў ў Пінску на базе спарткомплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Брэсцкі калектыў выйграў першую палову 15:13, аднак другі адрэзак матча правёў не так упэўнена - саступіў 11:12. Намаганнямі Нікіты Вайлупава (які зрабіў 11 дакладных кідкоў) “Мяшкоў-Брэст” перамог 25:24.

Нагадаем, раней гандбалісты “Гомеля” заваявалі бронзу перамаглі  ў матчы за трэцяе месца “Машэку”.

На гэтым тыдні ўся ўвага хакею - сочым разам за гульнямі Кубка Руслана Салея. Пераможца вызначыцца ў нядзелю. Паралельна вашай увазе тэнісны турнір у Цынцынаці, дзе выступаюць Арына Сабаленка и Вікторыя Азаранка. Усё гэта, зразумела, у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".