Рубрыка “Матчбол”

2 февраля 2015

Беларусь сёлета прымае чэмпіянат свету па футзале. У красавіку ў нашай краіне званне лепшай каманды планеты разыграюць 16 зборных, у тым ліку і наша. Задача, тым не менш, у беларусаў няпростая – трапіць ў тройку медалістаў. Рубрыка “Матчбол” раскажа пра гэта больш падрабязна, але спачатку пра тое, як хакеісты мінскага “Дынама” правялі свае матчы.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Мінскае “Дынама” ў трох апошніх гасцявых матчах тройчы прайграла, але не паказала правальнай гульні. Ужо заўтра мінчане выйдуць на лёд “Мінск-Арэны”, гэта хатняя серыя стане перадапошняй у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.

Дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына “Металург” з Магнітагорска перамог “Дынама”. Але калі браць пад увагу ўзровень саперніка, яго сілу, склад і гэтак далей, то мінчане паказалі гульню, якой можна быць задаволенымі. 2:3, але, на жаль, у асноўны час там балаў за гэту сустрэчу “зубры” не набіраюць.

Далей на шляху нашай каманды быў “Аўтамабіліст”. Саступаючы саперніку, мінчане змаглі перавесці гульню ў авертайм.

А ў серыі пасляматчавых кідкоў хакеісты “Дынама” аказаліся менш удачлівымі, чым на працягу сезона. 4:3 – перамога “Аўтамабіліста”.

Далей была Казань. І не самая зразумелая трактоўка эпізода.

Напрыклад, вось гэтага. Шайба, як паказвае суддзя сустрэчы, не перасекла лінію варот, але паўтору так ніхто і не дачакаўся. “Зубры” былі блізкія да таго, каб лік зрабіць роўным, але перамогі дабіваецца казанскі “Ак Барс”, 2:1.

Адзначым, што з-за траўмы выязную серыю прапусціў капітан “Дынама” Аляксей Калюжны.

Беларусь чакае чэмпіянат свету па футзале. Турнір для лепшых зборных планеты, сярод якіх і нашая каманда, пройдзе ў красавіку.

Фінал Кубка Беларусі па футзале, які прайшоў у мінскім Палацы спорту – як генеральная рэпетыцыя хатняга чэмпіянату свету. У красавіку яго будуць прымаць спартыўныя пляцоўкі пяці гарадоў: Мінска, Маладзечна, Барысава, Брэста і Пінска. Усяго ў турніры згуляюць 16 лепшых зборных свету. Старшыня Беларускай федэрацыі футзала Сяргей Буйноўскі адзначае, что наша зборная павінна трапіць у тройку прызёраў.

Між тым зборная Беларусі ведае сваіх сапернікаў на групавым этапе чэмпіянату свету. Наша каманда згуляе супраць Уругвая, Бразіліі і Аўстраліі.

Пераможцам Кубка Беларусі стаў “Брэстдругчармет”, які абыграў гомельскі ВРЗ. 2:1.

Баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск” дабіваецца трэцяй перамогі ў рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ і першай – на “Мінск-Арэне”. Мінчане прымалі “Чырвоныя крылы”, якія змагаюцца за плэй-оф, і перамаглі з лікам 74:66. Прыемна, что на працягу матча перавага беларусаў дасягала 18 балаў. Каманда Ігара Грышчука пакуль займае апошняе, 16-е месца, у турнірнай табліцы.

У хатняй серыі Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае “Дынама” па чарзе прыме "Медзвяшчак", "Югру", "Трактар" і "Атлант". Да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці толькі дзевяць гульняў, таму падтрымка беларускай камандзе патрэбна як ніколі.