Рубрыка "Матчбол"

17 сентября 2018

Зборная Беларусі па тэнісе ў кастрычніку згуляе супраць Славакіі за права застацца ў другім па рангу дывізіёне Кубка Дэвіса - першай групе Еўра-Афрыканскай зоны. Беларусы ў мінулыя выхадныя саступілі моцнай расійскай камандзе, але матчы атрымаліся напружанымі. Лік па выніку стаў 3:2. Аб іншых значных навінах беларускага спорту - у нашай рубрыцы "Матчбол".

Пачынаем з падзей футбольнага тура. Вялікая ўвага балельшчыкаў сканцэнтравалася на двух паядынках, што прайшлі ў суботу. Да пачатку мінулага тура аднолькавую колькасць балаў набралі тры клубы - мінскае "Дынама", салігорскі "Шахцёр" і "Віцебск", якія і знаходзіліся на другім радку.

Нічыя на карысць "Віцебска". "Шахцёр" і "Дынама" гуляюць у безгалявую нічыю і цяпер разам знаходзяцца на трэцім радку. Адным з герояў гульні стаў галкіпер "Дынама" Андрэй Гарбуноў, які некалькі разоў не даў мячу трапіць у вароты.

Тым часам "Віцебск" у цяжкім матчы перамагае "Мінск" з лікам 3:1. Сустрэчу каманды завяршалі не ў поўных складах - дзве чырвоныя карткі паказаў арбітр матча. "Віцебск" займае другое месца, першае - БАТЭ, які перамог "Днепр".

Мінскае "Дынама" на працягу ўсяго мінулага тыдня праводзіла хатнюю серыю ў Кантынентальнай хакейнай лізе на "Мінск-Арэне". У двух з трох матчаў "зубры" саступілі. І на дадзены момант займаюць апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Адзначым і прыемны момант. Абаронца "Дынама" Яўген Лісавец у матчы супраць маскоўскага "Спартака" дасягнуў выдатнага паказчыка. Ён аддаў 100-працэнтную колькасць дакладных перадач. У адзіным пераможным матчы ў сезоне сярэдні паказчык у гэтым кампаненце ўсяго складу "Дынама" - амаль 80 %.

Заўтра матч супраць яраслаўскага "Лакаматыва", які пачне выязную серыю для мінскага "Дынама". А зараз звернем увагу на вельмі прыемную навіну. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прызнана лепшай у адной з намінацый Жаночай тэніснай асацыяцыі.

“Прарыў жніўня” - менавіта так называлася адна з намінацый, на перамогу ў якой, акрамя Сабаленкі, прэтэндавалі моцныя спартсменкі: Анастасія Севастава, Леся Цурэнка, Маркета Вандроўшава і Эшлі Барці. Але па выніку галасавання на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі лепшай прызналі Арыну. Не толькі жнівень, але і ўвесь год атрымліваецца для мінчанкі вельмі насычаным. Акрамя першага тытулу ў кар'еры, які яна выйграла ў Нью-Хейвене, значным поспехам стаў выхад у 1/8 фіналу турніру Вялікага шлема US Open у Злучаных Штатах Амерыкі.

Для футбольных балельшчыкаў наступае цікавы час. Менавіта на гэтым тыдні стартуюць элітныя групавыя раунды еўракубкаў. Наша ўвага, безумоўна, скіравана на БАТЭ. Першы тур чэмпіёны краіны ў Лізе Еўропы згуляюць ужо у чацвер. "Беларусь 5" сустрэчу супраць венгерскага "Відзі" пакажа ў прамым эфіры.