Рубрыка “Матчбол”

17 августа 2015

Сезон яшчэ не стартаваў, а хакейнае мінскае “Дынама” ўжо б’е свой чарговы рэкорд: на гэты раз - па колькасці прададзеных абанементаў.

Лічбу павялічыць у прыхільнікаў “зубраў” час яшчэ ёсць: только 25 жніўня яны згуляюць першы матч у чэмпіянаце. А зараз каманда выступае на таварыскім турніры ў Латвіі. Падрабязнасці - у рубрыцы “Матчбол”.

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Спачатку Максім Суботкін, а потым Уладзімір Беражкоў - Следчы камітэт краіны распачаў крымінальныя справы супраць зараз ужо былых кіраўнікоў сталічнага “Дынама”. Грашовыя махінацыі - прычына арышту функцыянераў.

Аб канкрэтных лічбах пакуль гаворка не ідзе: аднак не менш за 45 мільёнаў знікла з бюджэту клуба.

Як гэтыя абставіны паўплываюць на каманду, пакуль складана прадбачыць, аднак на турніры ў сталіцы Латвіі напярэдадні “зубры” прайгралі свой першы матч мясцоваму “Дынама” - 3-4. Супадзенне, спадзяёмся?! Восьмы сезон КХЛ стартует для мінчан 25 жніўня паядынкам супраць “Спартака”. Верым - усё будзе добра.

А вось у чэмпіянаце краіны па футболе ў мінулыя выхадныя адбылося тое, чаго так чакалі прыхільнікі сталічнага “Дынама”: па-першае, “бела-блакітныя” перамаглі ў вельмі прынцыповым паядынку салігорскі “Шахцёр”, па-другое, барысаўчане не здолелі перайграць “Гомель” і цяпер паміж камандамі ў турнірнай табліцы ўсяго 3 балы.

Дзеючы чэмпіён у пятніцу праводзіў свою гульню ў горадзе над Сожам, большую частку матча валодаў ініцыятывай, аднак забіць так і не здолеў - 0-0 - вынік сустрэчы.

Што тычыцца дынамаўцаў то, разумеючы колькі будзе каштаваць пройгрыш “Шахцёру” - сталічныя максімальна ўважліва гулялі ў абороне і аднойчы здолелі забіць: Аляксандр Някша адзначыўся і прынёс перамогу камандзе 1-0. Залатая інтрыга ў чэмпіянаце адрадзілася.

Да фінішу чэмпіянату каманды згуляюць па 10 матчаў, так БАТЭ і “Дынама” ў турніры не сустрэнуцца - таму усё будзе залежаць ад барысаўчан, залатую памылку “жоўта-сініх” дынамаўцы чакаюць і, зразумела, кантралююць кожны крок чэмпіёна.

На гэтым тыдні - зноў - мы разам сочым і за “Дынама”, і за БАТЭ. У еўракубках каманды згуляюць. БАТЭ заўтра сустрэнецца з сербскім “Партызанам”, а мінчане ў чацвер - з аўстрыйскім “Зальцбургам”. Нагадаем, “Дынама” свой матч правядзе ў Брэсце. А паралельна сочым за Вікторыяй Азаранкай - мінчанка выступіць на турніры ў Цынцынаці. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і яшчэ ўбачымся!