Арына Сабаленка захоўвае за сабой восьмы радок сусветнага рэйтынгу ў жаночым разрадзе, а вось яшчэ адна мінчанка - Вікторыя Азаранка - сёння ў адноўленым рэйтынгу WTA страчвае адну пазіцыю – на гэты момант яна 15-я ракетка планеты. Яшчэ больш спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол".
Расказвае Станіслаў Ліпскі.
Футбол, безумоўна, у авангардзе спартыўных падзей - чэмпiянат краіны афіцыйна стартаваў. У першай гульні спаборніцтваў “Іслач” перамагла "Славію".
1:0 каманда з Мінскага раёна была мацнейшай. Аднак цэнтральнай гульнёй тура значылася супрацьстаянне сталічнага “Дынама” і жодзінскага “Тарпеда” - прэтэндэнтаў на медалі першынства. Аднак, нягледзячы на моц абедзвюх каманд, мінчане перамаглі ўпэўнена 3:0.
БАТЭ з такім жа лікам перамог "Слуцк", дзеючы чэмпіён на стадыёне "Шахцёр" абыграў "Мінск" 1:0. Вызначым і выдатны вынік футбалістаў "Брэста" - "дынамаўцы" 4:0 перамаглі “Спадарожнік”. У суботу "бела-сінія" згуляюць з БАТЭ.
Дзінара Алiмбекава выдатна выступiла на 9-м этапе Кубка свету - у Чэхii беларуска стала другой у пасьюце.
Гэта трэцяя асабістая ўзнагарода і пятая ў цэлым для беларускі ў гэтым сезоне. На старт Дзінара адправілася шостай, уступаючы лідару гонкі Цірыль Экхоф 31 секунду. Але ўжо пасля другога агнявога рубяжа беларуска выйшла на другую пазіцыі, якую захавала да самага фінішу. Алімбекава не дапусціла ніводнага недакладнага стрэлу! Беларуская біятланістка працягвае бітву за тытул лепшай ва ўзросце да 25 гадоў.
На гэтым тыдні сочым за апошнім этапам Кубка свету - жаночая зборная Беларусі працягвае барацьбу за 5-е месца ў агульным заліку Кубка нацый, менавіта гэта пазіцыя дазволіць нашай камандзе ў новым сезоне выстаўляць на гонку пяць біятланістак.
"Мінчанка" ў сваім гістарычным першым паядынку плэй-оф расійскай Суперлігі ва ўпартай барацьбе прайграе "Ленінградцы". Каманда Станіслава Салікава была мацнейшай у першай і другой партыях, у трэцяй, здавалася, рэалізавала матчбол, але арбітры гульні лічылі інакш, аддаўшы ачко саперніцам, як вынік гэты момант надламаў беларусак, і "Мінчанка" ўступіла па партыях 2:3. Паядынак у адказ пройдзе 20 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.
На гэтым тыднi сочым за хакеем: паўфiналы Кубка Прэзiдэнта вас чакаюць – “Юнацтва” згуляе з “Металургам”, а “Шахцёр” з “Гомелем”, у сераду стартуе апошнi - дзясяты - этап Кубка свету па бiятлоне, паралельна цiкавiмся футбольнай Лiгай чэмпiёнаў. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампанii. Любiце спорт i мы абавязкова яшчэ ўбачымся!
Рубрыка “Матчбол”
15 марта 2021













