Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" - уладальнікі Кубка Беларусі. У фінале гарнякі перайгралі прынцыповага саперніка - сталічны "Будаўнік" 3:1. Гэты трафей "Шахцёр" заваёўвае трэці раз. Рубрыка "Матчбол" прапануе ўзгадаць і іншыя спартыўныя падзеі.
Дзінара Алімбекава выдатна выступіла на этапе Кубка свету ў Аўстрыі - у актыве беларускі першае і другое месцы ў спрынце і пасьюце адпаведна - гэта лепшы вынік у карьеры!
Так паспяхова Дзінара ніколі на выступала на этапах Кубка планеты, больш за тое, у агульным заліку пасля гонак у Хахфільцэне Алімбекава сенсацыйна займае другое месца, адставанне ад лідара - нарвежкі Ройселанд - усяго 6 балаў!
На жаль, падтрымаць поспех Дзінары не атрымалася ў жаночай эстафетнай гонцы - наш квартэт у выніковым пратаколе толькі на дзясятым месцы. У чацвер стартуе чацвёрты этап спаборніцтваў.
Максім Скавыш - лепшы футбаліст Беларусі. На мінулым тыдні падвялі вынікі сезона. Віктар Ганчарэнка - лепшы трэнер краіны!
Дарэчы, Ганчарэнка атрымлівае гэта званне дзясяты раз у кар'еры і пяты запар. Максім Скавыш таксама прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату краіны. Цырымонія закрыцця "Зорны мяч - 2020" працягвалася дзве гадзіны - памятнымі статуэткамі ўзнагародзілі як у індывідуальных, так і ў камандных намінацыях. А вось лепшым трэнерам чэмпіянату краіны прызнаны Юрый Пунтус.
А вось лепшай футбалісткай Беларусі другі год запар стала Анастасія Гражына-Шчарбачэня, якая выступае ў эстонскім "Пярну".
Салігорск з кожным годам усё больш прэтэндуе на званне сталіцы гульнявых відаў спорту. Пасля перамогі "Шахцёра" ў чэмпіянаце валейбольны клуб з гэтага горада заваяваў Кубак Беларусі! У суботу "гарнякі" 3:1 у фінале перамаглі сталічны "Будаўнік".
Бронзавыя медалі сенсацыйна заваявалі валейбалісты з Віцебска, каманда Матвеева 3:0 перамагла гомельскую "Энергію".
На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакейнай Экстралігай, чэмпіянатам Еўропы па гандболе сярод жаночых зборных, біятлонам (чацвёрты этап таксама пройдзе ў Аўстрыі) і сталічнымі "Цмокамі" ў Лізе чэмпіёнаў. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерыдаёкампаніі! Любіце спорт і мы абавязкова ўбачымся!













