Рубрыка "Матчбол"

14 октября 2019

Прэстыжны тэнісны турнір ў Маскве. Беларуска Аляксандра Сасновіч у першым раўндзе саступіла прадстаўніцы Латвіі. Заўтра падтрымліваем яшчэ аднаго нашага тэнісіста - Ягора Герасімава. Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол".

Футбол зноў у авангардзе падзей - зборная Беларусі на мінулым тыдні ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы згуляла з Эстоніяй і Нідэрландамі – здабыць перамогу, на жаль, не атрымалася.

Пасля вікторыі над прыбалтамі ў верасні ў Таліне 2:1 здавалася, што ў Мінску каманда Міхаіла Мархеля, безумоўна, атрымае перамогу, аднак толькі нічыя 0:0. У нядзелю ў Беларусь завітала зборная Нідэрландаў - лідар нашай групы з зоркамі сусветнай велічыні: Вірджылам ван Дэйкам, Фрэнкі дэ Ёнгам і Вейналдумам. Мы перамагалі "аранжавых" у Мінску ў 1995-м і ў 2007-м, і вось праз 12 гадоў - зноў разлічвалі на поспех.

Станіслаў Драгун у другім тайме вызначыўся, аднак гэты поспех лакальны: лік ужо быў 2:0 на карысць гасцей. Каманда Мархеля выглядала нядрэнна: аднак усё ж прайграла 1:2.

 Германія перамагла Эстонію 3:0, і такім чынам Беларусь у групе С і гарантавала сабе чацвёртае месца - у апошнім паядынку кваліфікацыі ў лістападзе каманда Мархеля згуляе супраць Германіі. 

Сталічнае хакейнае "Дынама" тым часам саступае ў КХЛ - на гэты раз "зубры" прайгралі "Віцязю" ў гасцях 0:3.

Без галкіпераў асновы: Энрата і Асіпкова выступалі бела-блакітныя ў чарговай выязной серыі – і ва ўсіх матчах прайгралі. Спачатку "Дынама" з Рыгі 2:3, потым "Ёкерыту" ў Фінляндыі  0:1 і "Віцязю". Галоўны трэнер беларускай каманды Крэйг Вудкрафт пры гэтым адзначыў, што прычына няўдач - не ў гульні галкіпераў.  Што ж,  убачым у чацвер як пройдзе паядынак супраць "Тарпеда".

Гандбалісты СКА тым часам выйшлі ў трэці раўнд кваліфікацыі Кубка ЕГФ - другога па значнасці клубнага турніру Еўропы. Пасля нічыёй з "Рыбніцай" у гасцях - дома беларусы перамаглі 28:23. Адзначым дзевяць дакладных стрэлаў у актыве Дзмітрыя Нікуленкава. Сапернік СКА вызначыцца заўтра.

На гэтым тыдні сочым за хакейнай Экстралігай, сталічным "Дынама" ў КХЛ і тэнісным турнірам у Маскве. У выхадныя вашай увазе чарговы тур чэмпіянату краіны па футболе. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.