Рубрыка "Матчбол"

12 ноября 2018

За крок ад сенсацыі. Валейбольная "Мінчанка" ў дэбютным для сябе паядынку жаночай Суперлігі Расіі саступіла толькі ў пятай партыі маскоўскаму “Дынама” і заваявала першы бал у табліцы чэмпіянату. Блізкія да перамогі былі і футбалісты БАТЭ ў матчы супраць лонданскага “Чэлсі”, аднак і гэтай гульні крыху не хапіла ўдачы. Успамінаем самыя бліскучыя спартыўныя падзеі тыдня.

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Пачнем з хакея. Гордзі Дуаер з-за нездавальняючых вынікаў у пятніцу ўсё ж быў звольнены з пасады галоўнага трэнера сталічнага “Дынама”, а ўжо ў нядзелю кіраўніцтва бела-сініх аб’явіла імя новага настаўніка. Ім стаў Андрэй Сідарэнка.

59-гадовы спецыяліст такім чынам будзе сумяшчаць дзве пасады адразу, паралельна Сідарэнка ўзначальвае трэнерскі штаб зборнай Беларусі. Галоўная ідэя - цэнтралізаваць падрыхтоўку да майскага чэмпіянату свету ў Казахстане, дзе нашым хакеістам трэба будзе выбірацца ў. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. А ўжо сёння “Дынама” ў КХЛ згуляе супраць “Трактара”. Матч пройдзе - звяртаем увагу - на “Чыжоўка-Арэне”. Пачатак у 19:30.

Сталічнае футбольнае “Дынама” вяртаецца на другое месца ў чэмпіянаце краіны дзякуючы вікторыі над “Слуцкам” у пятніцу 2:0, аднак наперадзе перанесены матч “Шахцёр” - БАТЭ, які стане ключавым і для “гарнякоў”, і для дынамаўцаў.

Нагадаем, паядынак з удзелам камандаў з Салігорска і Барысава перанеслі па просьбе галоўнага трэнера зборнай краіны Ігара Крывушэнкі. Рэч у тым, что нацыянальнай камандзе на гэтым тыдні трэба будзе згуляць вырашальны паядынак Лігі нацый супраць Люксембурга ў гасцях, таму трэнер хоча, каб футбалісты да гэтай сустрэчы падышлі ў аптымальным фізічным стане. Такім чынам, паядынак “Шахцёр” - БАТЭ пройдзе 21 лістапада.

А вось гэты дакладны выстрал Аліўе Жыру ў чацвер да засмучэння прыхільнікаў БАТЭ прынёс перамогу “Чэлсі” ў Барысаве ў паядынку Лігі Еўропы. Матч атрымаўся цікавым, больш за тое жоўта-сінія ў тым паядынку павінны былі мінімум гуляць унічыю. 

Аляксандр Глеб, паўабаронца ФК БАТЭ: "Пасля чатырох матчаў групавога раунда Лігі Еўропы ў БАТЭ застаюцца тры балы. Наперадзе матчы супраць прамых канкурэнтаў за выхад у плэй-оф, у кожным матчы трэба заваёўваць ачкі".

На гэтым тыднi працягваем сачыць за хакейным “Дынама” ў КХЛ. У чацвер зборная Беларусі па футболе у Лізе нацый згуляе супраць Люксембурга, а ў нядзелю супраць Сан-Марына. Баскетбалісты “Цмокаў” у сераду у Еўракубку дома сустрэнуцца з Балканамі.