Рубрыка "Матчбол"

7 сентября 2020
На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка працягвае барацьбу за агульную перамогу. Сёння бліжэй да ночы экс-першая ракетка свету з Мінска сустрэнецца з Каралінай Мухавай з Чэхіі. Пажадаем поспехаў. А вось пра спартыўныя падзеі, якія адбыліся,  раскажа рубрыка "Матчбол".

Хакей  на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей. Сталічнае "Дынама" ў новым сезоне КХЛ ужо мае ў актыве дзве вікторыі: над фінскім "Ёкерытам" і "Барысам" з Казахстана.

Фіны атрымалі тэхнічнае паражэнне,  паколькі не з’явіліся на гульню з мінчанамі. Рэгламент Лігі да такой ініцыятывы ставіцца бязлітасна: 5:0 перамога была залічана “зубрам”. А вось у гульні з "Барысам" бела-блакітныя ўпэўнена вялі 4:1, аднак госці здолелі перавесці паядынак у авертайм, дзе ўсё ж "Дынама" было лепшым, 5:4.

На дадзены момант сталічны клуб займае 3-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Наступным сапернікам “зуброў” стане "Салават Юлаеў". Гульня стартует сёння ў 19:10 на "Мінск-Арэне".

Сталічныя "Цмокі" - чэмпіёны краіны па баскетболе. 12 раз запар “драконы” перамагаюць у першынстве Беларусі. У фінале мінчане атрымалі вікторыю над “Барысфенам”.

Статус фаварыта каманда Расціслава Вергуна пацвердзіла безумоўна, клуб з Магілёва саступіў 53-92. Фінал чатырох, нагадаем, быў перанесены на верасень з-за пандэміі COVID-19.

Найбліжэйшым паядынкам "Цмокаў" стане гульня Лігі чэмпіёнаў супраць Балкан, матч пройдзе 22 верасня.

Зборная Беларусі па футболе расчаравала ў першым паядынку новага сезона Лігі нацый у групе Ц (С). Каманда Міхаіла Мархеля саступіла Албаніі 0:2 на стадыёне "Дынама".

Аднак наважнейшай сустрэчай у сучаснай гісторыі для беларусаў стане паядынак супраць Грузіі, які пройдзе 8 кастрычніка. Пераможца гэтай дуэлі будзе за адзін крок ад фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2021 года.

На гэтым тыдні сочым разам за футболам. Нацыянальная зборная ў гэтыя хвіліны сустракаецца са зборнай Казахстана. У суботу ў чэмпіянаце краіны мінскае "Дынама" згуляе супраць брэсцкага. Паралельна вашай увазе хакей - КХЛ і Экстраліга. Усё гэта, зразумела, у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Любіце спорт і мы абавязкова ўбачымся.